Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КОСАВА: НЯПЯТАСЬЦЬ ПАМІЖ АЛЬБАНЦАМІ І СЭРБАМІ ЗАСТАЕЦЦА


Вольга Караткевіч, Прага

Самае цяжкае – гэта дакладна ацаніць сытуацыю, каб знайсьці прымальнае рашэньне для двух бакоў. На прыкладзе працы канкрэтнага міратворца Рабэрта Левалі NEWSWEEK расказвае пра праблемы этнічна мяшанага рэгіёну Косава.

Рабэрт Левалі – прадстаўнік амэрыканскай арміі – пасярэднік, адказны за зьмяншэньне напружанасьці ў дачыненьнях паміж косаўскімі альбанцамі і сэрбамі. Сярод іншых ягоных функцыяў у этнічна падзеленых вёсках Косава – зоне амэрыканскага кантролю – кантроль забясьпечанасьці насельніцтва рэчамі і прадуктамі - праблема закупаў.

“Працэс усталяваньня спакою тут, - гэта вельмі працяглы працэс, - гаворыць маёр Левалі. У Віцы, невялікай вёсцы, якая туліцца паміж лясістымі халмамі і залацістымі палямі пшаніцы, сэрбы жывуць асобна, як на бязлюднай выспе. Жывуць са статусам меншасьці, аточаныя альбанскімі суседзямі, вёскамі. Сэрбы гавораць, што напалоханыя ў такой ступені, што баяцца выбрацца ў бліжэйшую краму.
Такім чынам 35-ці гадоваму Левалі, інструктару фізкультуры зь Кінгстана, трэба забясьпечваць парадак пад час пакупак.

Нягледзячы на штодзённыя намаганьні наблізіць сэрбаў і альбанцаў, Левалі гаворыць, што прагрэс адбываецца вельмі марудна: “Гэта дакладна вельмі доўгі працэс, ён эфэктыўны на кароткі час, але наперадзе доўгая дарога”.

За год прысутнасьці міратворцаў у Косаве прадстаўніцтва Злучаных Штатаў Амэрыкі перарасло ў адкрытую місію са шматмільярдным бюджэтам. Ці, як пракамэнтаваў афіцыйны прадстаўнік ЗША, гэта – “самая дарагая місія апекаваньня ў сьвеце”.

У Косаве ўсё яшяэ не функцыянуе нармальны ўрад і ня вызначаны палітычны статус правінцыі. Нягледзячы на маштабную прысутнасьць ЗША, моц арганізаванай злачыннасьці расьце, і этнічная напружанасьць завялікая ў параўнаньні з прагнозамі ААН.

Вёскі кшталту Віцы паказваюць праблемы, зь якімі сутыкнецца місія НАТО: працяглае супрацьстаяньне сэрбаў і альбанцаў мае патэнцыял для выбуху гвалту.

Пасьляваеннае Косава стала вялікай зонай будаўніцтва, бо альбанцы, выгнаныя сэрбскімі сіламі ў мінулым годзе, вяртаюцца ў гарады - іх адбудоўваць. У Косаве няма дазволаў на будаўніцтва, але паўсюль сярод руінаў, засталых пасьля натаўскіх бамбаваньняў, растуць будынкі.

У Косаве няпэўная юрыдычная сытуацыя. Нягледзячы на тое, што Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў кіруе правінцыяй, заканадаўчае рэгуляваньне і дазволы, выданыя югаслаўскім урадам, яшчэ актуальныя. Ці бескантрольная югаслаўская зямля пераўтворыцца ў рэгіён, кантраляваны ААН?

Будаўніцкі бум фактычна ўзбунтаваў сэрбаў і прымусіў пакавацца і пакідаць іхныя дамы, ці, што яшчэ горш, далучыцца да іншых сэрбаў у рэгіёне і супрацьстаяць суседзям-альбанцам. Яны добрп выкарыстоўваюць небясьпеку, каб узьдзейнічаць на амэрыканцаў: “за пяць хвілінаў мы можам паклікаць 5-10 тысячаў сэрбаў зь вёсак і стварыць тут праблему” – гаворыць Левалі сэрбскі вясковец Власта Міласавлевіч, абвінавачваючы міжнародную супольнась у патураньні этнічным альбанцам. На гэтыя словы ў адказ міратворац Левалі заклікае да цярпеньня, прапаноўвае новыя сустрэчы, выкарыстоўваючы свае настаўніцкія здольнасьці. “Самая цяжкае – гэта зразумець і пастарацца ацаніць праблемы і знайсьці вырашэньне, прыдатнае для кожнага”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG