Cп. Раманоўскі патрабуе грашовай кампэнсацыі матэрыяльных і маральных стратаў за незаконнае затрыманьне.
Летась 7 жніўня за спробу перадачы пэтыцыі ў Менгарвыканкам яго затрымалі міліцыянты й да суду завезьлі на ноч у спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік. Суд вызначыў, што правапарушэньня з боку Раманоўскага не было.
Цяпер сп. Раманоўскі дамагаецца спагнаць з дзяржаўнага органу грашовую кампэнсацыю.