Былы вядучы моладзевай тэлепраграмы "Крок" Яраслаў Беклямішаў быў звольнены з працы кіраўніцтвам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі летась у сакавіку, бо ў ягонай праграме ўзяў удзел аўтар дакумэнтальнага фільму "Звычайны прэзыдэнт" Юры Хашчавацкі.
Увосень Беклямішаў пакінуў Беларусь і ад таго часу быў у ЗША. Сам палітэмігрант лічыць, што на хуткае станоўчае рашэньне амэрыканскіх уладаў паўплывала спачувальнае стаўленьне да ягонага лёсу тагачаснага амбасадара ЗША ў Менску Дэніэла Спэкгарда.
Цяпер Яраслаў Беклямішаў працуе ў Нью-Ёрку на расейскамоўнай радыёстанцыі "Надзея".