Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАДАЗРАВАНЫ Ў СПРАВЕ ЗАВАДЗКАГА САВУШКІН – ІЗНОЎ У СІЗА


Любоў Лунёва, Менск

Калі Ігнатовіча і яшчэ некалькіх афіцэраў спэцпадразьдзяленьня "Алмаз" беларускія сьледчыя абвінавацілі ў выкраданьні Зьмітра Завадзкага, у рэдакцыях некалькіх незалежных выданьняў зьявіўся ананімны ліст ад афіцэра КГБ.

Ліст паведамляе, што Лукашэнка нібыта загадаў згарнуць расьсьледаваньне гэтай справы, бо сьледзтва, маўляў, наблізілася да ягонага атачэньня. Пасьля гэтага адбыліся кадравыя зьмены ў кіраўніцтве КГБ, Рады бясьпекі і МУС.

Пракуратура, якую ўзначаліў былы сакратар Рады бясьпекі Віктар Шэйман, пачынае пільна сачыць за публікацыямі журналістаў пра справу Завадзкага.

Спачатку ў пракуратуру выклікалі журналіста БЕЛАПАНу Генадзя Барбарыча, дзе яго папярэдзілі, каб не раскрываў таямніцы сьледзтва. Прычынай выкліку стаў матэрыял Барбарыча пра ліст аднаго з арыштаваных па справе Ігнатовіча, якога выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд.

Крыху пазьней пракуратура дала аналягічнае папярэджаньне рэдакцыі "Белорусской деловой газеты" за артыкул "Кроў "Алмазу". На словах намесьнік Шэймана папярэдзіў рэдактара "БДГ" Пятра Марцава: "Будзеце лезьці ў гэтую справу — будзе вам кепска".

Днямі стала вядома, што падазраванага ў справе Зьмітра Завадзкага Савушкіна, які раней быў адпушчаны пад падпіску пра нявыезд (пра яго пісаў Генадзь Барбарыч), зьмясьцілі ў Жодзінскае СІЗА, якое вядомае жорсткімі ўмовамі ўтрыманьня.

Гэтага хлопца затрымалі разам зь Ігнатовічам ды іншымі афіцэрамі “Алмазу”, але сьледчыя тады выпусьцілі яго пад падпіску з-за кепскага здароўя. Бацькі Савушкіна вельмі занепакоеныя псыхічным станам свайго сына.

Пасьля выхаду зь СІЗА Савушкін моцна зьмяніўся, ня мог узгадаць некаторых момантаў з свайго жыцьця. Хлопец пачаў лячыцца, але пасьля таго, як у СМІ ўсё часьцей сталі зьяўляцца публікацыі пра справу Ігнатовіча, Савушкіна арыштавалі й пасадзілі ў Жодзінскае СІЗА.

Іншыя арыштаваныя па гэтай крымінальнай справе знаходзяцца ў Менску. Яны на абсьледаваньні ў псыхіятрычным шпіталі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG