Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУПРАЦОЎНІК КНГ ЗАЯВІЎ ПРА МАГЧЫМАСЬЦЬ АДНАЎЛЕНЬНЯ КАНСУЛЬТАЦІЫЯЎ ПАМІЖ АПАЗЫЦЫЯЙ І ЎРАДАМ


Уладзімер Глод, Менск

Мішэль Рывалье на сёньняшнім паседжаньні Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў падзяліўся з удзельнікамі уражаньнем ад учорашняй вечаровай сустрэчы амбасадара Віка зь міністрам замежных справаў Хвастовым.

Паводле словаў Рывалье (ён, дарэчы, намесьнік Ганса-Георга Віка, што дало яму магчымасьць удзельнічаць у сустрэчы зь беларускім міністрам), учора сярод іншага абмяркоўвалі і ўзнаўленьне кансультацыяў паміж урадам і апазыцыяй.

На гэтых кансультацыях павінны абмяркоўвацца вядомыя чатыры ўмовы, якія сфармулявала міжнародная супольнасьць для прызнаньня выбараў у Беларусі дэмакратычнымі й справядлівымі.

Міністар быццам бы пагадзіўся з такім падыходам. Больш за тое, дасягнулі дамовы, што рабочыя групы для кансультацыяў будуць сфармаваныя цягам двух тыдняў.

Аднак такі аптымізм быў хутка разьвеяла пытаньне Алены Скрыган: "Ці можна лічыць гэтую дамову канчатковай?" Спадар Рывалье адказаў: "Не, усё пакажа час".

Ён таксама дадаў, што ўрадавы бок прапануе пашырыць колькасны склад групаў, якія будуць весьці кансультацыі. Маўляў, трэба, каб удзельнічала больш людзей. Гэтыя словы намесьніка кіраўніка КНГ АБСЭ ў Беларусі адразу нагадалі пра сумнавядомы дыялёг, якім улады летась хацелі замяніць сапраўдныя перамовы. Магчыма, што яны хочуць паўтарыць гэты прыём сёлета.

Вось як ацэньвае гэтую сытуацыю ўдзельнік сёньняшняга паседжаньня Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў Уладзімер Нісьцюк.

(Нісьцюк: ) "Кансультацыйна-назіральная група ў няпэўным стане. Ніхто ня даў ёй гарантыяў, што яна зможа працаваць у рамках свайго мандату. Здаецца, кансультацыі прайшлі, каб заплюшчыць вочы афіцыйным колам Эўропы — маўляў, бачыце, улада ідзе на кансультацыі, яна не адкідае КНГ. І гэта такі дыпляматычны крок — вось, мы сустрэліся. Ня больш за тое.

Мы не пачулі ад улады прапановаў нейкай сумеснай праграмы дзеяньняў ці новага альгарытму супрацоўніцтва. Улада не казала, што яна неяк інакш ацаніла ролю КНГ АБСЭ ў Беларусі — нічога гэткага не было.

Гэта дыпляматычны крок, каб выявіць наступнае: Лукашэнка згарача шмат дрэннага нагаварыў пра КНГ, але ж ён паказвае сваю гатовасьць зь ёй супрацоўнічаць".

Паводле Мішэля Рывалье, найцяжэй на ўчорашняй сустрэчы спадароў Віка й Хвастова ішло абмеркаваньне арганізацыі ўнутранага назіраньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году. Пастанавілі, што КНГ АБСЭ і МЗС працягнуць кансультацыі па гэтым пытаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG