Каб так атрымалася, патрэбна было адно – каб Крэмль у рэшце рэшт зразумеў, што трэба тэрмінова шукаць замену Лукашэнку і пачаў прыглядацца да іншых людзей”. Гэта радкі з калёнкі галоўнага рэдактара “Рабочага” Віктара Івашкевіча, якая адкрывае нумар. А тэма яе – вынікі нядаўняй паездкі ў Маскву старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларускай і заплянаваная Фэдэрацыяй на 14 лютага акцыя пратэсту.
І падзея, якую “Рабочы”, зразумела не мог абмінуць увагай – вызваленьне з-за кратаў Уладзіміра Кудзінава. Узятае літаральна ля турэмнага КПП інтэрвію зь ім пад назовам “Я першы прыняў удар” – таксама у гэтым нумары газеты.
Трагедыя Марыі Альфяровіч, мужнай жанчыны, якая гадамі б’ецца ў бюракратычную сцяну, спрабуючы высвятліць, чаму загінуў у войску яе сын, абыйшла, напэўна, ужо ўсю незалежную прэсу Беларусі. Пісаў пра Марыю Рыгораўну і “Рабочы”. Але справа па-ранейшаму ня рухаецца – нягледзячы нават на тое, што калісьці Аляксандар Лукашэнка паабяцаў узяць яе пад асабісты кантроль.
Марыя Рыгораўна зноў ідзе да журналістаў. “Патрабую расьследваньня забойства сына!” – гэта размова пра сёньняшнія дэталі гісторыі.
І яшчэ адна балючая праблема, якую закранае газэта, - мэтадычнае, асэнсаванае разбурэньне гістарычнай часткі беларускай сталіцы. “Менск, які зьнікае” – так называецца гутарка з навукоўцам Уладзімірам Дзянісавым.
Дапамога дзіцячым дамам, стварэньне цэнтраў навучаньня новым прафэсіям беспрацоўных жанчынаў, юрыдычная падтрымка – усё гэта канкрэтныя кірункі дзейнасьці “Беларускай арганізацыі працоўных жанчын”, адной зь вядучых жаночых арганізацый сёньняшняй Беларусі.