Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГАНКУ ВЯРХОЎНАГА СУДУ МАЛАДАФРОНТАЎЦЫ ПАТРАБУЮЦЬ РЭГІСТРАЦЫІ


Ігар Карней, Менск


Тыдзень таму Міністэрства юстыцыі паведаміла, што заявы Маладога Фронту на рэгістрацыю не задаволяць. Сёньня Малады Фронт абскардзіў гэтае рашэньне і падаў адпаведны пратэст у Вярхоўны суд.

Паводле Паўла Севярынца, пазыцыя Мінюсту ёсьць вынікам мэтанакіраванае працы ўладных ідэолягаў на выключэньне дэмакратычных арганізацыяў зь перадвыбарчае кампаніі. Таму аналягічных вэрдыктаў трэба чакаць і ў дачыненьні да шэрагу іншых як апазыцыйных, гэтак і проста ня дужа ляяльных да ўлады арганізацыяў.

(Севярынец:) "Зразумела, што ў Лукашэнкавым судзе на справядлівае рашэньне мы не спадзяемся. Але прынцыпова, каб усе гэтыя прашэньні былі зафіксаваныя. Наперадзе выбары на прэзыдэнта, і Малады Фронт будзе браць у іх найактыўнейшы ўдзел.

Наша асноўная задача — вывесьці моладзь на прэзыдэнцкія выбары, і з гэтым зьвязана шмат мерапрыемстваў. Вядома, у легальным, зарэгістраваным фармаце ладзіць усё гэта было б значна лягчэй. Гэта ж разумеюць і ў Мінюсьце, таму перад прэзыдэнцкай кампаніяй нам не даюць легалізавацца".

Севярынец падкрэсьліў, што стан, калі пытаньне рэгістрацыі грамадзкай ці палітычнай арганізацыі цалкам залежыць ад ейнай ляяльнасьці да ўладаў, ня пацьвярджае заявы кіраўніцтва Беларусі пра дэмакратычныя здабыткі Беларусі, якія нібыта маем пад кіраваньнем Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG