Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЛОШАВІЧ ПАД ХАТНІМ АРЫШТАМ


Аляксандар Лукашук, Прага

У які б час былы прэзыдэнт ня выглянуў у вакно, ён бачыць людзей з аўтаматамі. Многія твары яму добра знаёмыя – сачэньне за рэзыдэнцыяй даручана спэцыяльнаму атраду паліцыі, некалі створанаму на загад Мілошавіча для аховы вышэйшых афіцыйных асобаў краіны.

У Бялградзе спрабуюць растлумачыць хатні арышт Мілошавіча клопатам пра ягоную бясьпеку – а раптам нехта спакусіцца на 5 мільёнаў даляраў, абяцаныя за ягоную выдачу Гаагскаму трыбуналу. Аднак, нягледзячы на прахалодны прыём, які на мінулым тыдні атрымала ў Югаславіі галоўны пракурор трыбуналу Карла дэль Понтэ, афіцыйны Бялград стаіць перад выбарам, які віцэ-прэм’ер Міралюб Лабус сфармуляваў так:

“Альбо ён, альбо мы. Разам у нас будучыні няма. У інтарэсах краіны Слабадан Мілошавіч мусіць неадкладна пайсьці з палітычнага жыцьця па сваёй волі альбо з невялікай дапамогай звонку”.

Калі Мілошавіч ня стане перад судом, мяркуюць у Бялградзе, Югаславія можа страціць замежную дапамогу.

Міністар юстыцыі Сэрбіі Владан Батыч паведаміў, што цяпер у супрацоўніцтве з Гаагскім трыбуналам распрацоўваецца новы закон, які можа дазволіць выдачу Мілошавіча.

Калі кіраўнік спэцатраду паліцыі генэрал Міленковіч, шматгадовы асабісты ахоўнік Мілошавіча, атрымаў загад міністра арганізаваць нагляд, кажуць, ён адказаў толькі:

“Я прафэсійны паліцэйскі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG