Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПРОБА ЗАМІРЫЦЦА З АБСЭ - ПАКАЗЧЫК ПАГАРШЭНЬНЯ АДНОСІНАЎ З МАСКВОЙ


Сяржук Сокалаў-Воюш, Прага

(Карбалевіч: ) “Чым выкліканая такая зьмена? Мне здаецца, што, па-першае, зьнешняя палітыка Беларусі ўся складаецца з такіх хістаньняў, паваротаў, нечаканых заяваў, якія пярэчаць адна адной. Зьнешняя палітыка Беларусі рэфлекторная, імпульсыўная і сытуатыўная. Яна шмат у чым залежыць ад настрою аднаго чалавека. Па-другое, ня ёсьць сакрэтам, што ў кіраўніцтве Беларусі ёсьць групы, умоўна кажучы, радыкалаў, накіраваных на канфлікт з Захадам, і так бы мовіць, лібэралаў, якія падштурхоўваюць Лукашэнку да кампрамісу з заходнімі краінамі. Якраз на гэтай пазыцыі стаіць міністэрства замежных справаў. І барацьба паміж гэтымі групоўкамі часткова абумоўлівае хістаньні ў зьнешняй палітыцы.

Але галоўная прычына такога замірэньня з АБСЭ, на мой погляд, палягае ў тым, што назіраецца ахалоджаньне ў адносінах з Расеяй. Даўно заўважана, што заходняя палітыка Менску – гэта баромэтар беларуска-расейскіх дачыненьняў. Як толькі з Масквой узьнікаюць нейкія непаразуменьні, Лукашэнка робіць крокі да нармалізацыі адносінаў з Захадам, і наадварот.

Зараз якраз такая сытуацыя, калі ўзьнікла напружаньне ў адносінах з Крамлём, і Лукашэнка адразу робіць крокі замірэньня з АБСЭ. Калі нічога ня здарыцца нечаканага, дык можна чакаць, што Лукашэнка хутка прыме даверчыя граматы ад амэрыканскага амбасадара Майкла Козака. Гэта своеасаблівы дробны шантаж Масквы і адначасова спроба атрымаць страхоўкі на выпадак, калі ахалоджаньне ў дачыненьнях з Расеяй зацягнецца надоўга”.

(Сокалаў-Воюш: ) “Спадар Валеры, 14 лютага ў Вене пад час паседжаньня Пастаяннага камітэту Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ сярод іншага мяркуецца разгледзець і беларускае пытаньне. Ці можна разглядаць гэты апошні загад Лукашэнкі як своеасаблівую падрыхтоўку да венскага паседжаньня?”

(Карбалевіч: ) “Я думаю, так. Думаю, кіраўніцтва Беларусі ўсё ж спрабуе зрабіць нейкія крокі насустрач эўрапейскім структурам, таму што Лукашэнку як бы там не было патрэбная нейкая міжнародная легітымізацыя прэзыдэнцкіх выбараў і той перамогі, якой ён чакае на прэзыдэнцкіх выбарах. Таму адначасова з канфліктам з заходнімі краінамі нейкія крокі насустрач, нейкія крокі па ўзаемаразуменьню беларускае кіраўніцтва робіць і будзе рабіць, асабліва напярэдадні такіх значных падзеяў, як абмеркаваньне беларускага пытаньня ў Вене”.

Гутарыў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG