Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА ВЫСТУПІЎ НА НАРАДЗЕ ДЗЕЯЧОЎ КУЛЬТУРЫ


Аляксандар Лукашук, Прага

(Лукашук: ) “Валер, сёньня вы былі на сустрэчы. Першае пытаньне. Схарактарызуйце пачатак сустрэчы – як яна пачыналася?”

(Каліноўскі: ) “Пачатак зацягнуўся, бо Лукашэнка размаўляў зь нейкім (нам не паведамілі якім) лідэрам іншай дзяржавы. Потым аб 11 гадзіне ён прыйшоў і пачаў свой выступ, які цягнуўся паўтары гадзіны”.

(Лукашук: ) “На якой мове ішоў выступ?”

(Каліноўскі: ) “Лукашэнка выступаў цалкам на расейскай мове. Пасьля яго выступаў міністар культуры Леанід Гуляка – ён выступаў па-беларуску. Лукашэнка дазваляў сабе нейкія цытаты паэтаў і пісьменьнікаў Беларусі на беларускай мове”.

(Лукашук: ) “Якія асноўныя моманты прамовы? Што хацеў сказаць кіраўнік дзяржавы прысутным, у чым ідэя сустрэчы?”

(Каліноўскі: ) “Гэтая сустрэча прайшла на ініцыятыву А. Лукашэнкі. Ён, здаецца, не хаваў, што гэта перадвыбарчая сустрэча, даваў шмат абяцаньняў дзеячам мастацтва, як маральных, так і матэрыяльных. Шмат хваліў іх. Відавочна, што ён хацеў ім спадабацца”.

(Лукашук: ) “Гаворачы пра абяцаньні, мы ведаем, што нядаўна былі падвышаныя пэрсанальныя заробкі мэдыкам. Ці былі такія абяцаньні дадзеныя і прадстаўнікам культуры?”

(Каліноўскі: ) “Так, такія ж абяцаньні аб пэрсанальных надбаўках для выбітных дзеячоў мастацтва былі дадзеныя Лукашэнкам. Ён таксама заклікаў падатковыя ворганы ня надта цікавіцца тым, што і колькі зарабляюць эстрадныя і іншыя дзеячы мастацтва”.

(Лукашук: ) “Каго са знакамітых дзеячоў мастацва, літаратуры, культуры Вы бачылі ў залі, і хто быў адсутны?”

(Каліноўскі: ) “Я ў залі, вядома, ня быў. Я толькі мог пабачыць людзей, калі яны выходзілі з залі пасьля выступу Лукашэнкі на перапынак. Я бачыў кіраўніка беларукскай опэры Кортэса, кіраўніка ансамбля Фінберга, драматурга Дударава і некаторых іншых. Наконт адсутных… Я б сказаў, што нікога з апазыцыйнымі поглядамі там не было”.

(Лукашук: ) “Напярэдадні гэтай сустрэчы адбыўся трагічны выпадак з былым галоўным рэжысэрам тэатру Вольная Сцэна Валерыем Мазынскім. Верагодна, гэты выпадак абмяркоўваецца ўсімі ўдзельнікамі гэтай сустрэчы?”

(Каліноўскі: ) “На жаль, я гэтага не пачуў. Аляксандар Лукашэнка і міністар Гуляка аб гэтым таксама не гаварылі ўслых”.

(Лукашук: ) “Ці чуваць што-небудзь пра лёс былога міністра культуры?”

(Каліноўскі: ) “А.Лукашэнка выказаўся, што гэты чалавек атрымае іншую пасаду. Ён сказаў, што былі прэтэнзіі да яго, але гэта ня фільм “У жніўні 44-га”.

(Лукашук: ) “Ці абмяркоўваліся недзяржаўныя формы арганізацыі культурнай дзейнасьці, і дзяржаўныя – тое, да чаго схіляецца эканамічная палітыка краіны”.

(Каліноўскі: ) “Аляксандар Лукашэнка вельмі жорстка настойваў на тым, што менавіта дзяржаўныя ансамблі і дзяржаўныя тэатры маюць перавагу, што яны лепшыя, і заклікаў міністра культуры яшчэ больш умешвацца ў гэтую сфэру, каб такія кампаніі, як джаз-клюб “Джазкрафт” ня мелі перавагаў, і наогул выціскаць іх з гэтай сфэры культуры, дзе, па словах Лукашэнкі круцяцца вялікія грошы”.

(Лукашук: ) “Дык ці гучала сёньня на сустрэчы беларуская мова?”

(Каліноўскі: ) “Безумоўна, гучала. А.Лукашэнка каторы раз выказаўся, што ён нічога дрэннага беларускай мове не зрабіў, што беларуская мова пры ім нават квітнее, пашырае сфэры свайго ўжытку. Адачасова ён казаў, што расейская мова для беларусаў не чужая, паколькі беларускі народ уклаў у гэтую мову сваю душу”.

(Лукашук: ) “Якія пазакультурныя тэмы былі закранутыя сёньня на сустрэчы? Якія тэмы ня тычыліся сустрэчы?”

(Каліноўскі: ) “Першая, найбольш цікавая – выказваньне Лукашэнкі наконт Паўла Барадзіна, якога ён гатовы, быццам бы, абмяняць на таго шпіёна, які быў затрыманы летась беларускім КДБ. Вельмі падрабязна асьвятлялася пытаньне будучых выбараў, і Лукашэнка выказаўся, што, маўляў, беларуская апазыцыя павінна атрымаць неўзабаве ці то 70, ці то ажно108 мільёнаў даляраў з Захаду, і што гэтыя грошы, па яго словах. Пойдуць інвэстыцыямі ў беларускую эканоміку і культуру”.

(Лукашук: ) “Хто зь дзеячоў культуры засьведчыў сябе як найбольш ляяльная асоба да прэзыдэнта?”

(Каліноўскі: ) “На жаль, я не пачуў усіх дзячоў культуру, але я паслухаў з задавальненьнем Міхаіла Казінца, кіраўніка Акадэміі музыкі. Ён запрасіў Лукашэнку на знак удзячнасьці за дапамогу і спрыяньне Акадэміі на адмысловы канцэрт музыкі Чайкоўскага ў гонар беларускага кіраўніка. А.Лукашэнак адмовіўся ад гэтага запрашэня. Ён сказаў: “Запрасіце мяне пазьней, калі я ўжо ня буду прэзыдэнтам”.

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG