Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПРАВА БАРАДЗІНА ЎСКЛАДНЯЕ АДНОСІНЫ ЗША І РАСЕІ


Віталь Тарас, Прага



Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Барадзіна.

Але характэрна, што ў справе Барадзіна прэзыдэнт Расеі Пуцін захоўвае маўчаньне. Яны шчыльна супрацоўнічалі ў былой крамлёўскай адміністрацыі. Потым Барадзін атрымаў пасаду ў беларуска-расейскім саюзе. Аднак, калі Барадзін урэшце стане перад судом у Швэйцарыі, ён можа давесьці факты сваіх шчыльных сувязяў з асобамі ельцынскай адміністрацыі, у тым ліку, з Пуціным, – піша брытанская газэта.

“Добра, калі адмова Пуціна ўмешвацца надалей сьведчыць аб ягонай рашучасьці ў барацьбе з карупцыяй. Аднак, пакуль ня ясна, ці гатовы ён змагацца з карупцыяй гэтаксама жорстка, як ён абяцаў. Ёсьць небясьпека, што адныя льготы, заснаваныя на блытаніне ў расейскіх законах, будуць проста зьмененыя на іншыя.

Пуцін мусіць давесьці, напрыклад, што законы ў Расеі выконваюцца справядліва. Масква ня стала абцяжарваць сябе доказамі ў справе Ўладзімера Гусінскага – уладальніка самай буйной незалежнай мэдыя-кампаніі, якому цяпер пагражае экстрадыцыя з Гішпаніі. Ягоная справа выглядае як цалкам палітычная.

Прэзыдэнту Расеі трэба яшчэ паказаць, што належныя законы выкарыстоўваюцца супраць сапраўдных злачынцаў. На падтрымку грамадзтва ён можа разьлічваць толькі тады, калі будзе сапраўды абапірацца на ўладу закону”.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG