Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 студзеня 2001 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ад наступнага панядзелка абавязкі намесьніка старшыні Магілеўскага абласнога выканаўчага камітэту ў пытаньнях сельскай гаспадаркі будзе выконваць Аляксандар Дубко. Але гэта не старшыня Гарадзенскага аблвыканкама, а ягоны сын…

Аляксандар Дубко-малодшы нарадзіўся ў 1964 годзе. Дагэтуль кіраваў калгасам "Азёры" ў Гарадзенскім раёне.

Згоду на гэткае падвышэньне старшыні калгаса днямі даў Аляксандар Лукашэнка. Гавораць, што гэтага жадаў сёньняшні старшыня Магілеўскага аблвыканкаму Барыс Батура, ураджэнец Гарадзеншчыны.

Такім чынам, "заходнікамі" пачалі ўзмацняць усходнюю Беларусь. Раней жа – наадварот: на такую пасаду першага намесьніка старшыні аблвыканкаму ў Горадню быў з Магілеву прысланы Ўладзімер Саўчанка.

Спачатку, як гаварылі ў аблвыканкаме, бацька Дубко хацеў зрабіць сына сына старшынём райвыканкаму ў Ваўкавыску, пасаду якога трымалі вакантнай. Кіраўніка райвыканкаму Лукашэвіча абралі ў "палату прадстаўнікоў", а ягонаму намесьніку неўзабаве абласныя ўлады абвесьцілі вымову. Аднак хутка для Аляксандра Дубко-малодшага хутка было знойдзена лепшае месца.

Трэба сказаць, што Аляксандар Лукашэнка ведае яго асабіста. Яшчэ ў 1996 годзе быў у "Азёрах", паабяцаў вялікі крэдыт каўгасу. А неўзабаве ён, Лукашэнка, быў абраны калгасьнікамі дэлегатам на гэтак званы ўсенародны сход, які адбыўся напярэдадні рэфэрэндуму.

Раней сям'я Дубко кіравала ў Гарадзенскім раёне вялікімі калгаснымі абшарамі. Старэйшы Дубко ўзначальваў буйную гаспадарку "Прагрэс". Два ягоныя сыны былі старшынямі ў суседніх калгасах – "Азёры" і "Гожа".

Спачатку ў Горадню, у аблвыканкам, перабраўся сам бацька. Потым перавёў аднаго з сыноў – дырэктарам гарэлкавага заводу. З выездам у Магілеў другога сына "калгасная імпэрыя" Дубко перастае існаваць цалкам.

У біяграфіі Аляксандра Дубко-малодшага быў цікавы эпізод – ён зьяўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. Але пасьля разгону легітымнага парлямэнту не пайшоў у "палату прадстаўнікоў", а вярнуўся ў калгас.

Апошнім часам ён вызначыўся тым, што пачаў гадаваць у гаспадарцы зуброў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG