Цяперашні дзяржсакратар гэтак званага саюзу Беларусі і Расеі Павал Барадзін вось ужо як два гады фігуруе ў адным з самых гучыных скандалаў, зьвязаных з карупцыяй у вышэйшых эшэлёнах расейскай улады. Гэты скандал набывае ўсё большы міжнародны рэзананс… 54-х гадовы Павал Барадзін скончыў ульянаўскі сельскагаспадарчы інстытут і Вышэйшую партыйную школу, працаваў у Якуцкім абкаме КПСС, а пазьней – мэрам Якуцка. У 1993 годзе зьмяніў на пасадзе Кіраўніка справамі прэзыдэнта Расеі Юрыя Загайнава, які праславіўся тым, што за часам свайго візыту ў Казахстан менавіта на ягонай галаве Барыс Ельцын сыграў лыжкамі адну з папулярных расейскіх мэлёдыяў. У функцыі Барадзіна ўваходзіла гаспадарчае забесьпячэньне як працы, гэтак і адпачынку прэзыдэнта і вышэйшай крамлёўскай эліты. Пры Барадзіне гэтая сыстэма пашырылася да 120 тысячаў работнікаў, яе гадавы абарот складаў 3 мільярды даляраў, саступаючы ў Расеі толькі "Газпраму". Значаная счастка гэтых грошай была патрачаная на рэканструкцыю і рамонт ўрадавых рэзыдэнцыяў, чыя раскоша пераўзыйшла, як кажуць, замежныя аналягі. Так, у сваім інтэрвію часопісу "КомерсантЪ-Власть" Барадзін распавядае, цытую: "Я асабіста вадзіў Клінтана па будынку Сэнату (у Крамлі – С.Н.) Ён увесь час пытаўся: "Гэта сапраўднае дрэва? Гэта ня плястык? Гэта сапраўднае золата? Памятаю, мы стаялі ў Екацярыненскай залі. Клінтан і Коль зыстылі, разяўшы раты. Коль тады сказаў Клінтану: "І гэтыя людзі просяць у нас крэдыты?" – канец цытаты. А вось яшчэ адна цытата, гэтым разам з заявы былога пракурора Швайцарыі, а цяпер старшыні Гаагскага трыбуналу Карлы дэль Понтэ на форуме ў Давосе: "Калі я пазнаёмілася зь фінансавымі дакумэнтамі, у мяне ўзьнікла ўражаньне, што Крэмль пабудаваны не з каменьня, а з чыстага золата. Я прыехала ў Маскву, паглядзела – не, ня з золата…". Нагадаем, што зь лета 1996 да вясны 1997 году намесьнікам Барадзіна быў падпалкоўнік КГБ Уладзімір Пуцін, прычым Пуцін курыраваў менавіта замежнаэканамічныя сувязі і прававую сфэру. Менавіта Барадзін вырашаў, якой фірме даручыць надзвычай выгодную замову – рэстаўрацыю Крамля. Замову атрымала фірма Mabetex. Пазьней швайцарскія праваахоўчыя ворганы атрымалі доказы таго, што фірма ўздзельнічала ў адмываньні грошай, якія фактычна былі хабарам крамлёўскім чыноўнікам. Пракурор Жэнэвы Бэрнар Бартос называе лічбу "адмытых" грошай – 65 мільёнаў даляраў. Пры гэтым нібыта сам Барадзін і ягоныя блізкія атрымалі 25 мільёнаў даляраў. Пасьля таго, як Барадзін адмовіўся даць паказаньні швайцарскім сьледчым, быў выпісаны міжнародны ордэр на яго арышт. Пасьля скандалу з фірмай Mabetex Ельцын вызваліў Барадзіна з пасады кіраўніка справамі прэзыдэнта, аднак ён быў неўзабаве прызначаны дзяржсакратаром гэтак званага саюзу Беларусі і Расеі. Заўважым, што справу паводле падазрэньня ў адмываньні грошай ўзбудзіла і Генэральная пракуратура Расеі, аднак месяц таму, ў сярэдзіне сьнежня 2000 году, Генпракуратура гэтую справу зачыніла "з прычыны адсутнасьці складу злачынства". Некаторыя расейскія газэты у тыя дні нагадалі, што менавіта на распараджэньне Барадзіна цяперашні Генпракурор Усьцінаў атрымаў на Цьвярской вуліцы ў Маскве кватэру агульнай плошчай у 500 квадратных мэтраў. Аднак рашэньне расейскай пракуратуры ніякім чынам не паўплывала на швайцарскае правасудзьдзе. Генэральны пракурор Жэнэвы Бэрнар Бартос адразу ж заявіў, што швайцарскія праваахоўчыя ворганы працягваюць справу адмываньня грошай крамлёўскімі чыноўнікамі празь фірму Mabetex. Барадзін быў затрыманы ў адпаведнасьці з судовым даручэньнем пракуратуры Швайцарыі; аформлена яно было Фэдэральным упраўленьнем юстыцыі. Цяпер на працягу 40 дзён швайцарскія праваахоўчыя ворганы павінны накіраваць запыт на экстрадыцыю Барадзіна ў Швайцарыю. Сьледзтва ў справе Барадзіна вядзе жэнэўскі сьледчы Даніэль Дэво. Падкрэсьлім, што афіцыйнае абвінавачваньне швайцарскімі праваахоўчымі ворганамі Барадзіну пакуль не прад'яўленае. У крамлёўскім асяродку Барадзін лічыўся лепшым знаўцам анэкдотаў і аўтарам крылатых фразаў, кшталту "Які ж расеяц ня любіць хуткай язды і добрага мацюканьня". У адным са сваіх інтэрвію Барадзін сказаў, што можна і выпіваць, "хадзіць па дзеўках", але "не публічна". "Значыць, галоўнае – не папасьціся?" – перапытаў журналіст. "Менавіта так," – адказаў Барадзін, гэта самае галоўнае ў жыцьці любога чалавека". Не атрымалася.

Самае папулярнае
1