Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 12 студзеня 2001 г.


Любоў Лунёва, Менск

Супрацоўнікі пракуратуры цягам 10 дзён павінны вызначыць, якія захады будуць узятыя да рэдакцыі газэты "Наша Свабода" з нагоды публікацыі артыкула "Врачебное заключение".

Юрысты лічаць, што сёньняшняя публікацыя пра псыхічнае захворваньне Лукашэнкі будзе мець для рэдакцыі "Нашай Свабоды" наступствы згодна з Крымінальным або Грамадзянскім кодэксам.

Bось меркаваньне старшага падручнага гарадзкога пракурора Алега Агафонава:

(Агафонаў: ) "Псыхіятрычная экспэртыза звычайна праводзіцца ў стацыянары, і яна прызначаецца ў тых выпадках, калі гаворка ідзе пра цяжкае злачынства. Бывае, што за асобай там назіраюць некалькі месяцаў.

Што тычыцца газэты, то я сёньня яе не чытаў. Я павінен чытаць тую прэсу, якую мы выпісваем. Спачатку газэты ідуць пракурору гораду, а потым ужо мы атрымліваем. Найхутчэй гэтым будзе займацца рэспубліканская пракуратура з улікам значнасьці справы. А я… Я пайду пашукаю "Свабоду"".

У Рэспубліканскай пракуратуры Аляксей Таранаў, які займаецца пытаньнямі прэсы, паведаміў Радыё Свабода, што інфармацыя да іх паступіла, і кіраўніцтва цягам 10 дзён вызначыць, якія менавіта меры ўзьдзеяньня да газэты будуць выкарыстаныя.

(Таранаў: ) "Будуць прынятыя меры, якія прадугледжаныя законам. Ёсьць Закон аб друку, ёсьць Крымінальны кодэкс. На іх мы й будзем абапірацца.

Гэта ж прэзыдэнт, найвышэйшая службовая асоба, кіраўнік ураду. Трэба ж думаць. Разьбярэмся часам ад трох да дзесяці дзён".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG