Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 сьнежня 2000 г.


Юры Дракахруст, Прага

"Структуры беларускай будзёнасьці" ў праграме Юрыя Дракахруста "На доўгім шляху".

Як пісаў клясык, "Усе шчасьлівыя сем'і падобныя адна да адной, кожная няшчасная – няшчасная па-свойму". Грамадзствы і нацыі – падобныя да сем'яў. Сёлета ў нашай праграме мы часьцей будзем выходзіць за межы Беларусі , каб лепш зразумець Беларусь, параўнаць беларускія радасьці і нягоды са шчасьцем і няшчасьцем іншых народаў.

"Рэвалюцыі выбарчых скрыняў" – гэты цыкль будзе прысьвечаны краінам, дзе людзі здолелі кардынальна зьмяніць уладу праз выбары.

"Постсавецкія загадкі" – што робіцца ў краінах былога СССР: працяг транзыту ці доўгі прыпынак?

"Законы і звычаі" – як пісаў Гарацый у сваіх "Одах" "Quid sunt leges sine moribus" – "Якая карысьць у законах без добрых звычаяў". Як дэмакратычныя нормы ўсталеўваюцца ў краінах з недэмакратычнымі звычкамі?

Сёлета ў Беларусі сыдуцца мінулае і будучыня. Выбары прэзыдэнта –момант ісьціны для грамадзства, які вызначыць, на што яно здольнае і чаго вартае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG