Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 29 сьнежня 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

Перадачу "Праскі акцэнт-2001" прадстаўляе Алена Радкевіч.

Ужо пяць гадоў – з моманту пераезду Радыё Свабода зь Мюнхена ў Прагу, кожную нядзелю ў эфіры – круглы стол "Праскі акцэнт".

Хто будзе прэзыдэнтам Беларусі? Ці захавае яна незалежнасьць? Што будзе зь беларускім рублём? Адказы на гэтыя ды іншыя найбольш злабадзённыя пытаньні – у адмысловай перадачы беларускай службы Радыё "Свабода" "Праскі акцэнт".

"Праскі акцэнт" – штонядзельная дыскусыя ў эфіры. Дзеячы апазыцыі і дзяржаўныя чыноўнікі, замежныя палітыкі і грамадзяне Беларусі, аналітыкі Радыё "Свабода" і незалежныя экспэрты – кожны зь іх вольны заняць мейсца за круглым сталом.

Праскі акцэнт – гэта сутыкненьне думак і цьвярозы аналіз. Гэта свабода слова па-беларуску.

Слухайце "Праскі акцэнт" кожную нядзелю, і вы будзеце ведаць, як жыве, чым дыхае, пра што спрачаецца сёньняшняя Беларусь і якой яна будзе заўтра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG