Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 28 сьнежня 2000 г.


Віталь Тарас, Прага

Увогуле, у міжнароднай фінансавай палітыцы даволі распаўсюджаная практыка, калі валюта нейкай краіны дзеля стабілізацыі ў фінасавай сфэры прывязваецца да больш моцнай валюты – найчасьцей да даляру ЗША. Валюта Эстоніі, напрыклад, была жорстка прывязаная да нямецкай маркі. Аднак, курс расейкага рубля ўсё яшчэ застаецца, мякка кажучы, няўстойлівым адносна даляру. Ці ёсьць увогуле эканамічны сэнс у прывязцы слабой беларускай валюты да ня надта моцнай расейкай? З гэтым пытаньнем мы зьвярнуліся да спэцыяліста ў пытаньнях валютнага рынку – галоўнага валютнага дылера расейскага банку "Дыялёг-Оптым" Андрэя Лісьцева. Вось што ён сказаў па тэлефоне з Масквы наконт прывязкі беларускага рубля да расейскага.

(Лісьцеў: ) "Гэта цалкам пад сілу абодвум банкам – і расейкаму Цэнтрабанку, і беларускаму Нацбанку.

Гандлёвы абарот паміж Беларусьсю й Расейскай Федэрацыяй застаецца дастаткова ўстойлівы, г.зн. макраэканамічная прырода такой прывязкі існуе. Дэвальвацыя расейскага рубля, якой кіруе Цэнтрабанк, вядзецца дастакова разумна, і калі яна будзе працягавацца, то, прынамсі, не ва ўрон эканоміцы краіны. І Нацыянальны банк за апошні год якасна палепшыў свае манетарныя здольнасьці, і ягоная пазыцыя наконт гэтай прывязкі таксама разумная. Беларускі экспарт вельмі залежыць ад расейскага, і імпарт таксама – у першую чаргу, імпарт энэрганосьбітаў, і таксама ад курсу расейскага рубля. З другога боку, як бы ні паводзіла сябе Расея, дэвальвацыя "зайчыка" ў 3 працэнты таксама разумная ў адносінах да беларускай прамысловасьці. Гэта ня мусіць ёй пашкодіць".

(Тарас: ) "Аднак, нават паводле афіцыйнае статыстыкі, за 2000 год інфляцыя ў Беларусі складзе 36 працэнтаў. А паводле незалежных экспэртаў, у прыватнасьці – былога кіраўніка Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча, яна можа быць і вышэй. У Расеі гадавая інфляцыя – каля 20 працэнтаў. Як у такіх умовах можа адбыцца ўзаемная прывязка курсаў валюты?"

(Лісьцеў: ) "Насамрэч, тое, што адбывалася ў Беларусі ў 2000-м годзе – гэта рукатворнае набліжэньне завышанага курсу нацыянальнай валюты да рынкавых рэаліяў. І тая інфляцыя, якая там была, яна таксама ніяк не адпавядала валютнаму курсу. Будзем лічыць, што ў 2001 годзе сынхронныя рухі абедзьвюх валютаў – расейкага й беларускага рубля, будуць ажыцьцяўляцца на падставе нейкага разумнага ўзважанага ўзроўню попыту й прапановы. Прынамсі, 1200 "зайчыкаў" за даляр – гэта цікавая цана".

(Тарас: ) "І яшчэ адно пытаньне. Як вядома, дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Беларусі й Расеі – так гучыць ягоная пасада – Павал Барадзін заявіў, што пераход да адзінай валюты адбудзецца не ў 2008-м годзе, як гэта плянуецца паводле адпаведнай дамовы, а на шэсьць-сем гадоў раней. Наколькі верагодным уяўляецца вам падобны варыянт?"

(Лісьцеў: ) "Я ня думаю, што нехта будзе з гэтым сьпяшацца. Я думаю, што палітыкі, якія адказваюць за гэтае аб'яднаньне, у Расеі ў прыватнасьці, яны большыя прагматыкі й рэалісты. Яны ня хочуць набіць сабе гузакі на незнаёмым шляху. "Сем разоў адмерай, аднаго разу адрэж", "Лепш пазьней, чымся лепш". Яны будуць адцягваць гэта на як мага больш позьні тэрмін. Так ім усім будзе спакайней. Я думаю, беларускі бок гэтую пазыцыю зразумее".

Гутарыў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG