На гарадзенскіх вуліцах у Старым горадзе ёсьць шмат работаў каваля Юрася Мацко – шыльды, краты, брамы. Улады вырашылі пазбавіць каваля аднолькавай для ўсіх мастакоў ільготнай арэнднай платы за памяшканьне майстэрні. У лістападзе Юрась Мацко атрымаў дыплём першай ступені на сталічным Фэстывалі архітэктуры – 2000 якраз за створаныя ім за апошнія тры гады малыя архітэктурныя формы. Для каваля важная таксама гісторыя. Ён адзін з аўтараў мэмарыяльнай шыльды паўстанцам Каліноўскага на Чыгуначным вакзале. Ён аднавіў крыж у Сьвіслачы на магіле брата Кастуся Каліноўскага Віктара, паставіў крыж на месцы сядзібы Каліноўскіх у Якушоўцы, а таксама ў слонімскім прадмесьці Альбэртын – крыж у памяць замардаваных фашыстамі уніяцкіх сьвятароў. Але большасьць ягоных працаў аздабляе якраз гарадзенскія дамы. Вось што гаворыць сам мастак: (Мацко: ) "На жаль я да канца ня ведаю (папераў у мяне няма) у чым справа, чаму я пазбаўлены льготаў на аплату майстэрні. Але ў размове з намесьнікам старшыні гарвыканкаму па культуры Яўгенам Жыбруном мне было адназначна сказана, што справа ў грошах – у бюджэце няма грошай, і таму за кошт сябры Саюза мастакоў Юрася Мацко (адзінага з гарадзенскіх сябраў саюза) бюджэт наш будзе падняты. Паводле іншых зьвестак, якія дайшлі да мяне, – я і намесьнік старшыні уніяцкай суполкі (і гэта зьяўляецца прычынай), і тое, што я ў БНФ – вось такога характару абвінавачаньні, што я ўладу не люблю". Раней яму абыходзілася арэнда майстэрні ў 5-6 тысяч рублёў. Цяпер давядзецца плаціць 100 тысяч плюс – за ўсе камунальныя паслугі. Прэцэдэнт у горадзе ўжо быў – тое самае ўлады ўжо ўчынілі з мастаком Алесем Суравым, які ня здолеў плаціць за майстэрню такія грошы і быў выселены праз суд. На Сурава была заведзеная крымінальная справа за зборнік карыкатураў на тэмы сёньняшняй беларускай улады. Справу спынілі, але мастак застаўся без майстэрні. Сураў, аднак, ня быў сябрам прафэсійнага Саюзу мастакоў, Мацко ім зьяўляецца. У астатнім сытуацыі падобныя. Прычыну ціску з боку ўладаў на каваля можна таксама назваць ідэалягічнай, ну а рычагі выкарыстоўваюцца зноў такі эканамічныя.

Самае папулярнае
1