Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 27 сьнежня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Паводле рэйтынгу свабоднага разьвіцьця эканомікі ў сьвеце, які вызначае амэрыканская фундацыя Спадчына – Heritage Foundation, Беларусь займае 146 месца.

У дасьледаваньні Heritage Foundation, зьвесткі зь якога апублікавала газэта "Wall Street Journal", Беларусь называецца краінай найменш рэфармаванай, найбольш рэпрэсыўнай краінай былога СССР.
Што да свабоднага разьвіцьця эканомікі ў сьвеце, Беларусь - на 146 месцы. У рэйтынгу 43-х эканомік краінаў Паўночнай Амэрыкі і Эўропы Беларусь – на перадапошнім месцы і выпярэджвае толькі Босьнію. Больш свабодная эканоміка ў Альбаніі, Украіне, Расеі, Румыніі. Лідарам у гэтым сьпісе – Швайцарыя. У пяцёрку ўваходзяць – Злучаныя Штаты Амэрыкі, Ірляндыя, Вялікая Брытанія, Люксэмбург.

Тыя ці іншыя фактары разьвіцьця эканомікі спэцыялісты Heritage Foundation ацэньваюць у адпаведнасьці з пяцібальнай сыстэмай – ад 5 да 1. Адзнака "1" характарызуе высокі ровень разьвіцьця, 5 – гаворыць пра неэфэктыўнасьць канкрэтнай галіны эканомікі. Рэспубліка Беларусь мае ўсе нізкія адзнакі і акрэсьленая як краіна са здушанай эканомікай.

Найбольш крытычнымі ў беларускай эканоміцы зьяўляюцца банкаўская сфэра, росквіт чорнага рынку, рэгуляваньне эканомікі. Гандаль і ўмяшаньне ўладаў ацэненыя ў тры балы. Сярэдняя адзнака ў прагнозе эканамічнага разьвіцьця Беларусі вельмі нізкая – 4.25 сотых бала. У 1996 ходзе паказьнік быў 3 з паловаю.

У аналітычнай запісцы адзначаецца, што ў беларускай эканоміцы – гармідар. Адсутнасьць рэформаў становіцца фінансавым бярэмем для эканомікі Расеі, зь якой падпісаныя асноўныя эканамічныя пагадненьні і што запатрабуе ад Расеі ў выніку 5-ці мільярдаў даляраў выдаткаў.

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка – пішацца ў справаздачы амэрыканскай фундацыі Спадчына – кіруе жалезнай рукой, не дапускаючы сур'ёзнай палітычнай апазыцыі. Некалькі палітычных апанэнтаў Лукашэнкі зьніклі бязь вестак. Ваенна прамысловы комплекс забірае вялікую частку нацыянальнага даходу – піша ў аналітычнай запісцы да лічбаў эканамічнага разьвіцьця Беларусі- Heritage Foundation.

Даведка: "Фундацыя Спадчына была заснаваная ў 1973 годзе ў якасьці дасьледнай і адукацыйнай інстытуцыі, чыёй місіяй – фармуляваць і прапагандаваць кансэрватыўны грамадзкі курс, базаваны на прынцыпах свабоднага прадпрымальніцтва, абмежаванага ўраду, індывідуальнай свабоды, традыцыйных амэрыканскіх каштоўнасьцяў і моцнай нацыянальнай бясьпекі.

Галоўныя спажыўцы аналітычных матэрыялаў Heritage Foundation – члены Кангрэсу ЗША, адказныя работнікі ў адпаведных галінах, сродкі масавай інфармацыі, дасьледныя цэнтры".

Сёньняшняя газэта "Washington Times" зьмясьціла артыкул, прысьвечаны дасьледваньню Heritage Foundation і, у прыватнасьці, сытуацыі ў Расеі. Артыкул назваецца "На дзікім, дзікім Усходзе". Эрыел Коэн піша – цытую: "з прычыны яе – Расеі - пашыранай карупцыі, адсутнасьці павагі да маёмасных правоў і міжнароднай запазычанасьці ў 141 мільярд даляр, - зусім ня дзіўна, што замежныя інвэстары разглядаюць Расею як дзікі Ўсход".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG