Міжнародны Камітэт абароны правоў журналістаў накіраваў адкрыты ліст Аляксандру Лукашэнку. У лісьце выказаная занепакоенасьць з прычыны адсутнасьці зрухаў у расьследаваньні зьнікненьня карэспандэнта ОРТ Дзьмітрыя Завадзкага. Як нам вядома, – адзначаецца ў лісьце, – міністар унутраных спраў Уладзімір Навумаў паабяцаў знайсьці вінаватых па справе Завадзкага да 1 студзеня 2001 году, аднак мы сумняемся ў эфэктыўнасьці расьсьледваньня, паколькі калісьці Навумаў ачольваў атрад "Алмаз" – падразьдзяленьне, якое займаецца барацьбой з арганізаваным злачынствам і тэрарызмам. Некаторых прадстаўнікоў "Алмазу" падазраюць у дачыненьні да выкраданьня Завадзкага, – гаворыцца ў лісьце Міжнароднага Камітэту абароны правоў журналістаў, які быў накіраваны на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Самае папулярнае
1