Пасьля кадравага ператрусу ў генпракуратуры й ворганах дзяржаўнае бясьпекі ды вядомага выступу Аляксандра Лукашэнкі перад супрацоўнікамі КДБ ў краіне ўзмацняецца хваля шпіёнаманіі і гэтак званага замежнага ўмяшаньня ўбеларускія справы. Яшчэ адным пацверджаньнем таму зьявіўся ўчорашні паказ ў "Панараме навінаў" Нацыянальнае тэлевізіі сюжэту з Гомелю адносна наплыву ў Беларусь з боку Ўкраіны ўлётак з заклікам да сілавога зьвяржэньня ўлады. Падобны сюжэт — ня першы на дзяржаўнай тэлевізіі. 15 сьнежня, калі ва Ўкраіне з нагоды закрыцьця Чарнобыльскай атамнай станцыі знаходзіўся беларускі прэм'ер-міністар Уладзімер Ярмошын, супрацоўнікі АТН зьнялі й паказалі на мясцовай тэлевізіі сюжэт зь вёскі Асовіна Гомельскага раёну, дзе на высокім дрэве завіс нейкая рэч — кшталту надзьмутага паветрам дзіцячага гумовага кіта. Зацікаўленыя вяскоўцы зьвярнуліся ў службу надзвычайных сытуацыяў, але там параілі зьвязацца з управаю КДБ. Вядучы праграмы "Дэ-факта" Віталь Доўгі камэнтаваў, што рэччу на дрэве можа быць гуманоід-прыхадзень. Ня выключана й вэрсія шпіянажу. Маўляў, да ўкраінскае мяжы ўсяго 17 кілямэтраў — вось і запусьцілі шпіёнскую апаратуру… За чым шпіёнілі з дрэва ў маленькай занядбанай вёсцы, засталося загадкаю. Падставаю ж для ўчорашняга сюжэту на агульнацыянальным тэлеканале паслужылі некалькі ўлётак, знойдзеных у пустым купэ цягніка Кіеў-Берасьце на памежнай станцыі Славечна, што ў Ельскім раёне на поўдні Беларусі. У тэксьце на адным баку ўлёткі сапраўды згадваецца, што праблемы Беларусі можна вырашыць з дапамогаю адной снайпэрскай вінтоўкі. Унізе на расейскай мове падпісана: "Таварыства беларуска-ўкраінскае дружбы". На другім баку — подпіс "Горадня, 1942 год". Пры гэтым сказана, што беларусы забыліся на мэтады партызанскае барацьбы. Чаму згадваецца менавіта Горадня — загадка. Магчыма, гэта нейкі намёк, зьвязаны з вылучэньнем адтуль на будучыя прэзыдэнцкія выбары адзінага кандыдата ад апазыцыі. Калі гэта так, то й пра паходжаньне ўлётак застаецца толькі здагадвацца. Цікавай падаецца і яшчэ адна акалічнасьць. Нікога з улёткамі не затрымалі — ні беларуса, ні тым больш украінскага грамадзяніна. Таму ва ўправе КДБ і апасаюцца, што падобныя тэлесюжэты на тэлевізіі могуць усур'ёз пасварыць гамельчукоў з суседзямі-ўкраінцамі.

Самае папулярнае
1