Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 18 сьнежня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Лідэр незарэгістраванае Беларускае партыі Свабоды Сяргей Высоцкі на прэсавай канфэрэнцыі паведаміў пра раскол у партыі.

Нагодай да прэсавай канфэрэнцыі стаў учорашні сход сяброў БПС, на якім было прынятае рашэньне пазбавіць паўнамоцтваў лідэра партыі Сяргея Высоцкага. У знак пратэсту спадар Высоцкі разам з 30-цю сваімі прыхільнікамі пакінулі залю.

Гаворыць спадар Высоцкі:

(Высоцкі: ) "Абвінавачаньні зводзяцца да таго, што БПС, нібыта, занадта аўтарытарная, і Высоцкі – занадта аўтарытарны і амбіцыйны, што патрэбны нацыяналізм больш мяккі і гнуткі, што нацыяналізм Высоцкага аддае сярэднявеччам, аддае фанатызмам часоў другой сусьветнай вайны, а не фанатызмам Вітушкі. Патрэбны нацыяналізм сучасных тэхналёгіяў і інтэрнэту. Вось гэта тое, што мне прыходзілася чуць. А яшчэ нястача фінансаваньня, што вось калі б мы былі больш гнуткія ў адносінах з дэмакратамі, калі мы пойдзем да некаторых цэнтрысцкіх арганізацыяў…Нашая прынцыповае перакананьне, што БПС і нацыянальна-патрыятычныя сілы – гэта самастойны лягер".

Сяргей Высоцкі лічыць, што менавіта спэцслужбы справакавалі раскол з тае прычыны, што БПС, паводле ягоных словаў, стала небясьпечнай для рэжыму пасьля таго, як былі ўтвораныя гэтак званыя "нацыянальныя брыгады" ў рэгіёнах.

Яшчэ адна прычына — гэта малады век сяброў партыі. Сяргей Высоцкі заявіў, што ўвесну ягоныя паплечнікі разам з прадстаўнікамі спартова-моладзевага аб'яднаньня "Поўнач", "Белага Легіёну" і "Студэнцкага нацыяналістычнага аб'яднаньня" будуць вырашальнай сілаю пад час вулічных акцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG