Менскі гарадзкі суд прыняў рашэньне не зьмяняць меру стрыманьня Валерыю Ігнатовічу. Гэты былы спэцназавец падазраецца ў забойствах некалькіх чалавек, у тым ліку й Зьмітра Завадзкага. Судовае паседжаньне ў справе Валерыя Ігнатовіча пра зьмену меры стрыманьня адбывалася сёньня за зачыненымі дзьвярыма. Нагодаю для паседжаньня стала прыватная скарга абаронцы былога спэцназаўца, які сам у суд не зьявіўся. Суд мусіў быў вызначыць, ці адпавядае закону ўтрыманьне Ігнатовіча пад вартаю. У выніку была зробленая выснова, што калі Ігнатовіч падазраецца ў зьдзяйсьненьні цяжкіх злачынстваў, дык і абраная сьледчымі ворганамі мера цалкам слушная. Радыё Свабода стала вядома, што Валерыя Ігнатовіча і яшчэ некалькіх падазраваных, якія фігуруюць у гэтай крымінальнай справе, сьледчыя накіравалі ў псыхіятрычны шпіталь. Яны маюць сумнеў наконт псыхічнага стану падсьледных з прычыны жудаснага характару забойстваў. Апроч таго, усе адвакаты мусілі даць падпіску пра неразгалошваньне інфармацыі ў гэтай крымінальнай справе.

Самае папулярнае
1