Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Госьць нашай праскай штаб-кватэры Станіслаў Шушкевіч пра новага прэзыдэнта Румыніі Іліеску…

(Карэспандэнт: ) "У Румыніі новы прэзыдэнт і, як я ведаю, Вы пэрсанальна добра знаёмыя з новым румынскім лідэрам. Хацелася б Ваш камэнтар да таго, як будзе разьвівацца палітычная сытуацыя ў Румыніі. І, калі можна, узгадайце пра Вашыя кантакты…"

(Шушкевіч: ) "Ведаеце, я сапраўды даўно знаёмы са спадаром Іліеску, цешуся, што ён абраны. Я чакаў, што ён будзе абраны. А нашыя кантакты разьвіваліся ў той час, калі былі вялікія складанасьці ў станаўленьні Беларусі як незалежнай дзяржавы і ў станаўленьні Румыніі. Іліеску тры разы быў у Менску, у той час, калі я быў старшынём Вярхоўнага Савету, я быў з афіцыйным візытам у Румыніі. перакананы, што гэты чалавек вельмі дасьведчаны, у яго памяркоўна левыя перакананьні. Я думаю, што ён лепш за іншых ведае, што рабіць менавіта з тым, з чым не ўдалося дасягнуць вялікіх посьпехаў папярэдняму кіраўніцтву. Бо тут трэба мець і дасьведчанасьць, і вялікі вопыт. Я спадзяюся, што справы цяпер пойдуць лепей у Румыніі".

(Карэспандэнт: ) "Я памятаю, як папярэдні румынскі прэзыдэнт Канстантынэску сказаў, што ён ня будзе балятавацца зноў з прычыны неперамогі карупцыі ў краіне. Як Вы думаеце, ці здолее Іліеску нешта зьмяніць?"

(Шушкевіч: ) "Ну, быць абсалютна ўпэўненым, гаворачы пра справу ў іншай краіне, вельмі цяжка, але я паўтараю: я думаю, што яго дасьведчанасьць, яго вопыт, яго гады, якія ён правёў у вельмі цяжкім становішчы, калі ён фактычна быў адсунуты ад усяго тым самым Чаўшэску, я думаю, што ён набыў небходны вопыт, каб паставіць заслон на шляху карупцыі ў Румыніі. Больш за тое, заслон паставіць – гэта адна справа, але даць людзям магчымасьць праявіць ініцыятыву. Румынія вельмі складаная краіна, і я спадзяюся, што справа там зьменіцца ў лепшы бок".

(Карэспандэнт: ) "І, можа, такое пытаньне… колькі словаў пра Іліеску як чалавека, асобу…"

(Шушкевіч: ) "Ведаеце, ён атрымаў адукацыю ў былым Савецкім Саюзе. Ён займаўся гідраэнэргентыкай. Гэта – высокакваліфікаваны чалавек, які вельмі добра займаўся, дарэчы, у адной групе з Дзян Дзэмінем у Маскоўскім энэргетычным інстытуце. Яны добра ведаюць адзін другога. Я ацэньваю абодвух іх як людзей вельмі высокай асабістай культуры. Ну, Іліеску яшчэ і эўрапеец. У яго шмат добрых рысаў".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG