Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 11 сьнежня 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

(эфір 10 сьнежня)
Нягледзячы на тое, што існаваў адмысловы загад міліцэйскага кіраўніцтва не прыцягваць увагу мінакоў да ўдзельнікаў шэсьця сёньня ў Менску пад час апазыцыйнай акцыі не абыйшлося без затрыманьняў.

Сябры АГП Людміла Бажок і Сьвятлана Канорка былі затрыманыя напачатку сёньняшняй акцыі апазыцыі на рагу вуліцы Энгельса і праспэкта Скарыны. Жанчыны былі апранутыя ў камізэлькі, на якіх было напісана: "Дзе Ганчар?", "Дзе Завадзкі?". Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным пасадзілі жанчын у машыну з зацемненымі шыбамі і адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі Ленінскага РАУСу. Там на іх склалі рапарты затрыманьня, а ад Людмілы Бажок і Сьвятланы Каноркі патрабавалі даць тлумачэньні.

Гаворыць Людміла Бажок:

(Бажок: ) "Праўда, потым яны выбачаліся, але ж пратаколы пакінулі. Прыйшоў іх начальнік, загадаў, каб перад намі выбачыліся, сказаў, што нас затрымалі выпадкова. Калі нас бралі, дык па рацыі былі тлумачэньні, каб ня браць, а працаваць ціха. Я ім казала, што, маўляў, вам кажуць ня ня браць…"

Распавяла радыё "Свабода" Людміла Бажок.

Насупраць будынку КГБ міліцыянты намагаліся затрымаць двух юнакоў з "Маладога Фронту", але, нечакана для сябе, сустрэлі моцны адпор з боку мінакоў. Людзі так баранілі хлопцаў, што міліцыянты вымушаныя былі адступіць. Праз нейкі час яны на другім баку праспэкта ўзялі пашпарты ў гэтых юнакоў, але гэтым разам іх ужо не затрымлівалі. Гэта можна патлумачыць толькі наяўнасьцю адмысловага загаду з гарадзкой управы ўнутраных справаў. Міліцыянты на вачах мінакоў і журналістаў да ўдзельнікаў акцыі болей не падыходзілі. У акцыі бралі ўдзел у асноўным тыя, хто пастаянна ўдзельнічае ў падобных мерапрыемствах. Міліцыянты зацікавіліся толькі трыма асобамі, якіх раней ня бачылі. У іх забралі пашпарты і перапісалі ўсе дадзеныя.

Вядома, што за гадзіну да пачатку акцыі на плошчы Незалежнасьці былі прэвэнтыўна затрыманыя Алесь Атрошчанка з Маладога Фронту і яшчэ двое сяброў Маладой Грамады. Яны зьбіраліся ладзіць пікет ля помніка Леніну. Іх затрымалі за 200 мэтраў ад помніка. На гэтых хлопцаў загад ГУУСа не распаўсюджваўся. Іх трымалі больш за тры гадзіны ў Маскоўскім РАУСе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG