Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 сьнежня 2000 г.


Алесь Вараневіч, Кіеў

Украіну ахапіў буйнейшы скандал. Абвінавачаньні, якія высунутыя супраць прэзыдэнта Ўкраіны, здольныя падштурхнуць краіну да дачасных прэзыдэнцкіх выбараў. Сьцьвярджаецца, што Леанід Кучма мае дачыненьне да зьнікненьня вядомага журналіста.

Лідэр Сацыялістычнай партыі Аляксанадар Мароз з парлямэнцкай трыбуны абвінаваціў Леаніда Кучму, а таксама кіраўніка яго адміністрацыі і міністра ўнутраных справаў у тым, што яны маюць дачыненьне да зьнікненьня журналіста Георгія Гангадзэ. Мароз на прэсавай канфэрэнцыі прадэманстраваў аўдыёзапіс, галасы на якой вельмі падобныя да Кучмы і двух іншых абвінавачаных. Яны гаварылі пра Гангадзэ, што бясьсьледна зьнік больш за месяц таму.

Пазьней сябра Сацпарыі Маліноўскі паведаміў, што афіцэр службы бясьпекі, які зрабіў гэты запіс, выйшаў на Мароза тры тыдні таму назад. Яго расказ запісаны на відэа. Афіцэр доўга не згаджаўся зьяжджаць з сям'ёй за мяжу, аднак на гэтым варыянце настойваў сам Мароз. Сацыялісты сьцьвярджаюць, што ў іх ёсьць запісы размоваў Кучмы з чэрвеня сёлета.

Пячэрскі народны суд распачаў крымінальнкуую справу супраць Мароза па факце паклёпу, у Генпракуратуры вывучаюць аўтэнтычнасьць перададзеных ім аўдыёзапісаў. Сам Мароз зьбіраецца зьвярнуцца ў Кіеўскі гарадзкі суд, каб апратэставаць распачатую супраць яго крымінальную справу.

У сераду Леанід Кучма зьвярнуўся да народу па тэлебачаньні. Ён адкінуў абвінавачаньні на свой адрас і сказаў, што ўсё гэта правакацыя, карэньні якой трэба шукаць за мяжой. Аляксандар Мароз, ініцыятар скандалу, заявіў, што пакуль не зьбіраецца зьвяртацца ў міжнародныя арганізацыі па абарону. На яго думку, ва Ўкраіне, прававой і дэмакратычнай дзяржаве, хапае інстытуцыяў для абароны гонару, але ў пэўных абставінах такі зварот магчымы.

Прэзыдэнт Кучма падпісаў дэкрэт, паводле якога Мароза будзе ахоўваць служба дзяржаўнай аховы на такім узроўні, як і вышэйшае кіраўніцтва краіны.

За ўсім гэтым нічога новага ў справе Георгія Гангадзэ ўбачыць немагчыма. Гэты вядомы ўкраінскі журналіст у часе прэзыдэнцкай кампаніі даволі рэзка крытыкаваў Кучму і ягонае асяродзьдзе на радыё "Кантынэнт". Гангадзэ шукаюць больш за месяц. Існавала вэрсія, што быў знойдзены труп журналіста ў Кіеўскай вобласьці, але дагэтуль нямя вынікаў крыміналістычнае экспэртызы.

Калі да апошняга часу ва Ўкраіне гаварылі пра датэрміновыя парлямэнцкія выбары, то цяпер дачасныя прэзыдэнцкія выбары не задюцца нейкай хімерай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG