Сёньня новы міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў на сваёй першай прэсавай канферэнцыі на гэтай пасадзе вызначыў шэсьць галоўных накірункаў зьнешнепалітычнага ведамства. Сярод прыярытэтаў – нармалізацыя дачыненьняў з Эўрапейскім Зьвязам і аднаўленьне даверу ў дачыненьнях са Злучанымі Штатамі Амэрыкі. Сваю першую прэсавую канферэнцыю новы міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў пачаў па-беларуску. Потым, праўда, пасьля кароткага расповяду пра свой працоўны шлях, перайшоў на расейскую мову, аднак надалей адказваў на пытаньні на той мове, на якой яны задаваліся. Калі пазьней адзін з журналістаў запытаў, як міністру ўдалося захаваць беларускую мову ў шматлікіх замежных паездках, Хвастоў здзіўлена хмыкнуў і сказаў, што вучыўся ў беларускамоўнай школе. Новы міністар вызначыў 6 накірункаў, якія ён лічыць прыярытэтнымі. Першы – саюзныя дачыненьні з Расеяй, другі – супрацоўніцтва ў рамках Эўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва, трэці – Садружнасьць Незалежных дзяржаваў. Па ўсіх гэтых накірунках Хвастоў выказваўся вельмі коратка, нават фармальна, прадэманстраваўшы пераемнасьць беларускай зьнешняй палітыкі апошніх гадоў. Чацьвертым прыярытэтныім накірункам ён назваў стварэньне пасу добрасуседства вакол Беларусі. "Мы ні ў якім разе не зацікаўленыя ў тым, каб Польшча пераўтварылася ў тое, чым была Беларусь у Савецкім Саюзе – той сьцяной, якую прайсьці для нас будзе складана," – адзначыў Хвастоў, патлумачыўшы, што Беларусь гатовая да любога ўзроўню палітычных стасункаў з Польшчай, зрэшты, як з Латвіяй і Літвой. Наступным прыярытэтам былі названыя стасункі з Эўразьвязам. Галоўная задача тут, паводле міністра – аднаўленьне дачыненьняў з эўрапейскімі інстытутамі, найперш парлямэнцкімі. І, нарэшце, шостым накірункам названа аднаўленьне ўзроўню стасункаў са Злучанымі Штатамі, якія міністр назваў усясьветнай дзяржавай нумар адзін. "Нам трэба аднавіць давер у дачыненьнях – гэта тое, чаго нам сёньня не хапае. Я думаю, гэта таксама стане задачай нумар адзін для міністэрства," – адзначыў Хвастоў. Натуральна, журналісты спыталі новага міністра пра апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі наконт місіі АБСЭ ў Менску. Адказваючы на гэтае пытаньне, Хвастоў імкнуўся вельмі абачліва падбіраць дыпляматычныя выразы. (Хвастоў: ) "Мяне асабіста і міністэрства насьцярожвае тое, што КНГ апошнім часам спрабуе, як бы гэта дакладна выказацца, каб не закрануць самыя патаемныя пачуцьці майго добрага сябра пасла Віка – КНГ, спрабуе стаць самастойным палітычным гульцом у Беларусі. Гэта не прадпісана мандатам. І гэтая заклапочанасьць была выказаная прэзідэнтам. Я лічу, гэтая заклапочанасьць справядлівая". Міхаіл Хвастоў таксама заявіў, што лічыць няправільным тое, што АБСЭ ўсе большы акцэнт робіць на рэгіён постсавецкай прасторы. Хвастоў сцьвярджае, што цяпер самыя жортскія патрабаваньні да дэмакратыі прад'яўляюцца да Беларусі. (Хвастоў: ) "У нас ёсьць праблемы ўнутранага характару – давайце будзем іх абмяркоўваць, але не вылучайце нам жорсткіх умоваў, якія мы ня можам рэалізаваць ні пры якіх умовах," – зазначыў міністар. Адказваючы на пытаньне, ці пойдзе Беларусь на пэўную лібералізацыю, і ў прыватнасьці, зьмены ў выбарчым заканадаўстве напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, Хвастоў сказаў: (Хвастоў: ) "Мы не хаваем свае праблемы, і мы гатовыя супрацоўнічаць у пляне іх ухіленьня. Але я таксама хачу падкрэсліць, як гэта падкрэсліваў прэзідэнт, што наўмысна жорсткіх умоваў мы прымаць не будзем".

Самае папулярнае
1