Сёньня сваю чарговую сумесную старонку прысьвяцілі Беларусі ўплывовы чэскі тыднёвік Respekt і чэская недзяржаўная фундацыя "Чалавек у бядзе". "Пацяпленьне – за гарамі" – так назваў асноўны артыкул старонкі Міхал Плавец. "Беларусь ужо ня можа падняцца са свайго дна, – піша ён. – Усе цяпер толькі чакаюць таго, калі адбудзецца немінучы крах. Любыя спробы павароту да рынкавай эканомікі сутыкаюцца з адпорам ураду або Аляксандра Лукашэнкі. У непэрспэктыўныя і непрадуктыўныя галіны прамысловасьці і сельскай гаспадаркі па-ранейшаму ўліваюцца непамерныя датацыі, якія штучна падтрымліваюць іх існаваньне. Беларусь, шырачэзная раўніна з урадлівай зямлёй, цягам апошніх гадоў ня здолела забясьпечыць зернем нават свае ўласныя патрэбы. Прыватных прадпрымальнікаў літаральна трушчаць шматразовыя падаткі. Аўтар адзначае, што дзеля таго, каб хоць неяк папоўніць дзяржаўны бюджэт, улады не вагаюцца даваць дзяржаўныя гарантыя падазроным кантрактам на гандаль зброяй, і таму праз Беларусь расейская зброя пастаўляеца краінам, кантакты зь якімі самой Расеі спрычынілі б дыпляматычныя праблемы. Аўтар згадвае нядаўнія перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Муамарам Кадафі і адзначае: было б верхам наіўнасьці верыць, што Лівія можа мець нейкую зацікаўленасьць інвэставаць у беларускую эканоміку. Хутчэй за ўсё ў яе арсэналах састарэла расейская вайсковая тэхніка, якую можна без вялікіх праблем мадэрнізаваць у Беларусі. Нагадаю, гэтыя і іншыя нататкі пра беларускую сытуацыю сёньня зьмяшчае чэскі тыднёвік Respekt. Беларускія старонкі тут зьяўляюцца рэгулярна – што выклікана ўсё большай зацікаўленасьцю чэхаў. З 1998-га году пры згаданай ужо недзяржаўнай гуманітарнай фундацыі "Чалавек у бядзе" быў адкрыты і Беларускі цэнтар. У красавіку сёлета чэскі Беларускі цэнтар адкрыў сваё бюро і ў Менску. Такім чынам усё больш інфармацыі паступае да чэскай грамадзскасьці не ад маскоўскіх ці заходніх агенцтваў, а непасрэдна ад іх суайчыньнікаў – відавочцаў сытуацыі ў Менску і Беларусі.

Самае папулярнае
1