Зь 1 сьнежня ў адпаведнасьці з указам Аляксандра Лукашэнкі павялічыліся аклады асобных катэгорыяў бюджэтнікаў. Адбылося таксама й нязначнае падвышэньне памераў пэнсіяў. Камэнтуючы для Радыё Свабода гэтыя захады, эканамісты адзначаюць іх неэфэктыўнасьць і папулісцкі характар, абумоўлены набліжэньнем выбраў. З 1 сьнежня Аляксандар Лукашэнка сваім указам павялічыў аклады работнікам арганізацыяў, якія фінансуюцца зь бюджэту й карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі. Гэта тычыцца сацыяльных работнікаў, працаўнікоў сфэры адукацыі і аховы здароўя. Дадатковая аплата да іхных заробкаў складзе ад 20 да 45 адсоткаў у залежнасьці ад разраду. Гэтым жа ўказам прадугледжанае выдаткаваньне ільготных крэдытаў на набыцьцё хатняе маёмасьці выпускнікам дзяржаўных ВНУ, якія разьмеркаваныя на працу не па месцы жыхарства сваіх бацькоў. Зь 1 сьнежня нязначна павялічыліся й памеры пэнсіяў — мінімальная пэнсія цяпер складае 21 тысячу, а максімальная — 59 тысячаў рублёў. Доктар эканамічных навук, прафэсар Барыс Жаліба мяркуе, што гэтыя рашэньні нічым істотна ня дапамогуць ані пэнсіянэрам, ані бюджэтнікам. (Жаліба: ) "Па-першае, калі мець на ўвазе велічыню ўкладаў такіх бюджэтнікаў, як настаўнікі, выхавальнікі дашкольных установаў, то падвышэньня акладаў для іх, як прапануе ўказ прэзыдэнта, нічога ня вырашыць, і мала хто зь іх будзе ў стане ўзяць хоць бы ільготны крэдыт на пакупку тэлевізара альбо лядоўні. Падвышаць акладаы працаўнікоў сфэры адукацыі і асьветы трэба не на працэнты, а ў разы, бо яны вельмі нізкія. Вось бюджэтных крыніц для гэтага ў дзяржавы няма. Дастаткова паглядзець на курс даляра, гэта па-другое. Яго дынаміка сьведчыць аб тым, што ізноў тэмпы набірае інфляцыя. І такія старыя хваробы нашай эканомікі аднаўляюцца, асабліва пад канец года. Так што істотных зьменаў я тут не прадбачу, і гэты ўказ бюджэтнікам не дапаможа". Зазначыў Барыс Жаліба. А паводле былога старшыні Нацыянальнага банку Станіслава Багданкевіча, падвышэньне заробкаў ды ільготнае крэдытаваньне — гэта годная справа, але толькі тады, калі яна спалучаецца з рэфармаваньнем эканомікі. (Багданкевіч: ) "За мінулыя 10 месяцаў цэны ўжо павялічыліся на 90% — амаль у два разы. Што значыць тады павелічэньне заробкаў нават на 40%? Тым больш, што значнае падвышэньне адбудзецца толькі для самых нізкааплатных катэгорыяў. Гэта ж не кампэнсуе росту цэнаў. Паводле афіцыйных дадзеных, сёлета цэны на хлеб, малако ды іншыя тавары першае неабходнасьці ўжо павялічыліся на 200-300%. Што да ільготнага крэдытаваньня, дык тут мае месца яшчэ больш недасьведчаная палітыка. Калі б мы дасягнулі памераў гадавое інфляцыі, як у Летуве, — 2-3% за год, дык тады ільготнае крэдытаваньне мусіць быць 3-4%. А калі ў нас інфляцыя сёлета складзе (я маю на ўвазе толькі прырост цэнаў) 100%, дык адсоткавая стаўка ніжэй — гэта не ільготны крэдыт, а крэдыт на шкоду захаванасьці ўкладаў у банках", — паведаміў Станіслаў Багданкевіч. Ён таксама назваў рашэньне пра падвышэньне заробкаў работнікам бюджэтнае сфэры яшчэ адным перадвыбарчым папулісцкім захадам Аляксандра Лукашэнкі.

Самае папулярнае
1