Лідэры моладзевае кааліцыі "Пераменаў!" вызначылі сёньня галоўныя кірункі сваёй тактыкі ў справе падтрымкі адзінага дэмакратычнага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах. У бліжэйшыя тры месяцы маладыя апазыцыянэры правядуць шэраг публічных акцыяў, а таксама будуць рыхтаваць спэцыялістаў для групы падтрымкі адзінага кандыдата. Наступную вулічную акцыю прадстаўнікі апазыцыйнае моладзевае кааліцыі "Пераменаў!" маюць намер правесьці 10 сьнежня, у дзень Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Яны падалі ў Менскі гарадзкі выканкам заяўку на правядзеньне ў гэты дзень пікету на пляцы Незалежнасьці. Маладыя апазыцыянэры хочуць прыцягнуць увагу грамадзкасьці да лёсаў зьніклых Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага й Зьмітра Завадзкага, а таксама патрабаваць ад уладаў захоўваць у краіне правы чалавека. Прычым лідэры кааліцыі сёньня вырашылі, што пікет на пляцы Незалежнасьці 10 сьнежня адбудзецца ў любым выпадку, незалежна ад таго, ці дадуць улады дазвол на яго правядзеньне. У гэты ж дзень актывісты кааліцыі маюць намер зарганізаваць у самых людных месцах Менску (Камароўскі кірмаш, праспэкт Скарыны, шэраг станцыяў мэтро) раздачу ўлётак, а таксама праваабарончае літаратуры. Лідэры моладзевых арганізацыяў таксама пагадзіліся з прапановаю кіраўніка "Маладога Фронту" Паўла Севярынца зарганізаваць шэраг імпрэзаў, прысьвечаных надыходу новага тысячагодзьдзя — дыскатэкі, шоў, навагоднія гуляньні ды іншыя акцыі. Гаворыць Павал Севярынец: (Севярынец: ) "Мы вырашылі выкарыстоўваць усе нагоды ў такі напружаны час, калі ідзе падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў, і на вагу золата літаральна кожны дзень, кожная дата, якая мае дачыненьне да нашых задачаў, павінная быць выкарыстаная. Мы ўступаем у новае тысячагодзьдзе, мы перажываем эпахальны момант, мы ведаем, што ва ўсім грамадзтве, асабліва сярод моладзі, урачыстыя настроі значныя і будуць канцэнтравацца, і зразумела, што перад прэзыдэнцкімі выбарамі самы час такія настроі выкарыстаць". Паведаміў спадар Севярынец. Ён таксама падкрэсьліў, што навагоднія імпрэзы кааліцыі павінны насіць выключна сьвяточны й мірны характар. Лідэры кааліцыі таксама абмеркавалі пытаньне падрыхтоўкі да сваёй галоўнай вулічнай акцыі пачатку наступнага году. 14 лютага, у дзень сьв. Валянціна, кааліцыя "Пераменаў!" правядзе ў цэнтры Менску акцыю ў падтрымку адзінага дэмакратычнага кандыдата. У бліжэйшы час прадстаўнікі кааліцыі таксама пачнуць падрыхтоўку да стварэньня групаў назіральнікаў і актывістаў для будучае каманды адзінага кандыдата ў прэзыдэнты ад дэмакратычных сілаў.

Самае папулярнае
1