Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 сьнежня 2000 г.


Вольга Караткевіч, Прага

Швэцыя – пад уражаньнем фільму Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне", які быў прадэманстраваны ў мінулую нядзелю на першым галоўным канале дзяржаўна швэдзкага тэлебачаньня. Фільм настолькі ўразіў швэдзкае грамадзтва, што быў паўтораны цягам тыдня. Швэды пыталіся, няўжо гэта – Эўропа? Тое, што адбываецца ў Беларусі, – гэта нагадвае Сальвадор, Пэру… У нас на сувязі швэдзкі журналіст Ларс Хольм…

(Хольм: ) "Па-швэдзку назоў фільму гучыць "Вільд Якт". Гэта быў сапраўды шок для шмат каго. Людзі, якія ніколі не гаварылі пра Беларусь, ня мелі спэцыяльнай цікавасьці да Беларусі, пыталіся: "Што гэта? Ці гэта – праўда? Ці такое можа здарацца? Няўжо сытуацыя такая складаная ў Беларусі? Няўжо ў краіне – у Эўропе – умовы могуць быць такімі цяжкімі – у 2000 годзе?"

Я б сказаў, што многія-многія людзі, зь якімі я гутарыў, рэагавалі падобным чынам: гэтыя ўмовы падобныя на ўмовы ў краінах Паўднёвай Амэрыкі. І што было самым горшым у гэтым фільме, што было найцяжэй бачыць, проста неверагодна, – гэта частка, у сярэдзіне фільму, – гэта міліцыянты, калі паказвалі іхныя трукі (разьбіваньне цаглінаў аб галаву – В.К.) – насупраць Лукашэнкі. Нашыя людзі казалі, што гэта – няпраўда, гэта – неверагодна.

Сёньня раніцай я чытаў артыкул у газэце пра візыт спадара Пуціна ў Менск учора. У газэце пішуць, што Пуцін хацеў бы пачакаць з саюзам. Гэты артыкул – частка інфармацыі пра тое, што дыктатура ў Беларусі – гэта тое, чаго ня можа прыняць Пуцін".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG