У часе прэсавае канфэрэнцыі, прысьвечанай праблемам СНІДу, прадстаўнік ААН у Беларусі Ніл Бунэ паведаміў, што, паводле экспэртаў, сытуацыя з гэтай хваробаю ў Беларусі пакуль не выглядае катастрафічнай — у краіне зафіксавана 3 тысячы 158 ВІЧ-інфікаваных. Усяго ў свеце з-за СНІДу загінулі ўжо 22 мільёны чалавек, а больш за 36 мільёнаў жывуць з гэтай хваробаю. Сёлета ў Беларусі зарэгістравана яшчэ 406 чалавек, інфікаваных вірусам СНІД. Усяго ў краіне цяпер 3 тысячы 158 ВІЧ-інфікаваных. Больш як 72% зь іх — мужчыны, 85% інфікаваных — моладзь у веку ад 15 да 29 гадоў. У параўнаньні зь іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы, сытуацыя ў Беларусі ня лічыцца катастрафічнаю, але, як адзначыў у часе прэсавае канфэрэнцыі прадстаўнік ААН у Беларусі Ніл Бунэ, супакойвацца нельга. Ніл Бунэ: "Нягледзячы на добрую працу, якая была зробленая ў Беларусі ў справе прафіляктыкі СНІДу, мяне часта пытаюць, чаму мы ўкладваем рэсурсы ў Беларусь, — бо колькасьць заражоных тут даволі невялікая. Але, калі йсьці зь міжнароднага досьведу, тады зразумела, што СНІД — гэта хвароба, якая можа вельмі хутка распаўсюджвацца. Толькі за апошні год ва Ўсходняй Эўропе колькасьць інфікаваных СНІДам павялічылася ўдвая. У афрыканскай краіне Бацване цяпер 36 адсоткаў жанчынаў у веку ад 15 да 36 гадоў інфікаваныя СНІДам. А пятнаццаць год таму сытуацыя там таксама не была катастрафічнаю. Да таго ж міжнародны досьвед сьведчыць, што ў часе сацыяльных катаклізмаў гэтая хвароба распаўсюджваецца вельмі хутка", — распавёў Ніл Бунэ. Што да Беларусі, то тут апошнім часам былі зарэгістраваныя асобныя ўспышкі захворваньня на СНІД — у Лідзе, Пінску, Бабруйску ды іншых гарадох. Але такой колькасьці заражоных, як гэта было ў 96-м годзе ў Сьветлагорску, каля 2 тысячаў чалавек, у гэтых выпадках не зарэгістравана (напрыклад, у Лідзе — больш за 100 выпадкаў). Што да Сьветлагорску, дык у гэтым горадзе Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя ўжо тры гады рэалізуе супольны адмысловы праект. Адзін зь ягоных вынікаў — сёлета распаўсюджаньне СНІДу ў Сьветлагорску павялічылася толькі на 2%. У Беларусі пакуль няма бюджэтнага фінансаваньня дзяржаўнае праграмы прафіляктыкі СНІДу, яна фінансуецца за кошт неафіцыйных ахвяраваньняў шматлікіх дзяржаўных і недзяржаўных установаў, а таксама пры дапамозе міжнароднае супольнасьці. Усе беларускія інфікаваныя на СНІД пакуль атрымліваюць бясплатнае лячэньне.

Самае папулярнае
1