Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 24 лістапада 2000 г.


Аляксей Дзікавіцкі, Пінск

Днямі ў Пінску быў распаўсюджаны зварот прэзыдыюмаў гарадзкога і раённага саветаў дэпутатаў, у якім народныя абраньнікі заклікаюць людзей сабраць грошы на набыцьцё новых машынаў хуткай дапамогі. Іначай, гаворыцца ў звароце, ўзьнікае небясьпека таго, што хуткая дапамога ня зможа прыехаць у патрэбны час да пацярпелых.

Чаму пінчукі, якім, як і ўсім беларусам, паводле канстытуцыі гарантаваная бясплатная мэдычная дапамога, мусяць, акрамя падаткаў, аддаваць яшчэ грошы на набыцьцё машынаў?

Каб палячыцца ў Пінскіх шпіталях ужо даўно трэба прыносіць с сабой амаль усе неабходныя лекі, шпрыцы й бінты. І да гэтага жыхары гораду за апошнія гады неяк прызвычаіліся. Але выпадкаў, калі па выкліку не прыязджала хуткая дапамога, таму што там няма спраўнага аўтамабіля, у Пінску яшчэ не было.

Але калі браць пад увагу зьмест згаданага звароту гарадзкога ды раённага саветаў, атрымліываецца, што гэта – цалкам рэальна.

Як нам паведамілі ў бухгалтэрыі гарадзкога а дзьдзь елу аховы здароў'я, машыны мусяць набываць коштам гарадзкога бюджэту, аднак гэта не рабілі ўжо некалькі гадоў. Супрацоўнікі бухгалтэрыі адзьдзелу аховы здароў'я паведамілі наступнае:

(Супрацоўніца: ) "Дзеля таго, каб набыць новую машыну, у бюджэце зараз вельмі цяжкае становішча, бо мы залежым ад падаткаў, якія пералічваюць прадпрыемствы, а прадпрыемствы працуюць дрэнна, і таму значна менш паступае падаткаў, і ўрэшце, у нас няма грошай".

Паводле афіцыйных дадзеных, за дзевяць месяцаў бягучага году ў Пінску прыбытковая частка бюджэту выкананая толькі на 62 адсоткі.

Варта зьвярнуць увагу на тое, што па грошы да жыхароў гораду зьвярнуўся менавіта гарадзкі савет, а не прадстаўнікі выканкаму, які паводле заканадаўства, пасьля зацьверджаньня мяйсцовым саветам павінен кантраляваць выдаткі ды прыбыткі гарадзкога бюджэту. У гарадзкой станцыі хуткай і неадкладнай дапамогі нам паведамілі, што каля 70 % машынаў ужо ад'ездзілі свой тэрмін, і іх неабходна неадкладна мяняць.

І ўсё ж- ткі, ці можа здарыцца так, што аднойчы Пінск застанецца бяз хуткай дапамогі?

Адказвае галоўны ўрач станцыі хуткай і неадкладнай мэдычнай дапамогі Васіль Неўдах:

(Неўдах: ) "Не, такога ня можа быць, бо машыны мы маем у любым выпадку, але сам парк вельмі стары. Таму мы хочам яго абнавіць".

Дарэчы, ўчора апоўдні адна з машынаў хуткай дапамогі згарэла. Афіцыйная прычына пажару пакуль невядомая, аднак вядома, што гэта ня быў наўмысны падпал.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG