Дэпутат Гарадзенскага гарадзкога савету Павал Касьцюкевіч апынуўся бяз працы. Фармальна зь ім па-просту не працягнуць пасьля 21 лістападу кантракт. Аднак, першапрычынай сам дэпутат называе тое, што на выбарах у палату прадстаўнікоў ён асабіста не галасаваў, паколькі лічыў выбары фарсам. Учора на абласным сходзе дэпутатаў спадар Касьцюкевіч хацеў зьвярнуцца да сваіх калегаў з трыбуны. Аднак, гэта аказалася немагчыма. Бо адбываўся спэктакаль бэзальтэрнатыўных выбараў сяброў савету рэспублікі. Павал Касьцюкевіч 15 год кіраваў прафэсыйна-тэхнічным вучылішчам №49 ( хімікаў). А раней 5 год працаваў намесьнікам дырэктара. Увесь час вучэльня лічылася добрай. Сам ён , паводле ягоных словаў, напярэдадні выбараў быў нават заахвочаны граматамі Міністэрства адукацыі, гарадзкога выканаўчага камітэту й гарадзкога савету. І раптам, праходзяць выбары, і стаўленьне да дырэктара вучэльні з боку ўладаў цалкам зьмяняецца. Цікава, што Павал Касьцюкевіч шчыра прызнаецца, што ў выбарчую кампанію рабіў ўсё тое, што патрабавалі гарадзкія ўлады ад кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстановаў. Гэта азначае, што ён заахвочваў падначаленых ісьці галасаваць, кантраляваў выбарчы ўчастак у інтэрнаце, але сам не прагаласаваў. Калектыў вучэльні стаў на ягоную абарону. Большасьць супрацоўнікаў падпісала ліст да уладаў, але адказу – ніякага. У самога спадара Касьцюкевіча адбыліся размовы з супрацоўнікамі ўпраўленьня адукацыі, з намесьнікам старшыні аблвыканкаму Марыяй Біруковай, старшынём гарвыканкаму Анатолем Пашкевічам ды йншымі. Абвінавачваньні гучалі розныя: і што не галасаваў, бо ўдзел усіх кіраўнікоў у выбарах быў пад кантролем, і што зьяўляецца быццам бы сэктантам і гэтак далей. Павал Касьцюкевіч належыць да суполкі Іяганскай хрысціянскай царквы, цэнтар якой знаходзіцца ў Нямеччыне. 50-гадовы дэпутат гарадзкога савету лічыць, што яму не дадуць спакойна жыць у горадзе, аднак ён будзе вымушаны шукаць працу ў бізнэсы, паколькі на дзяржаву спадзявацца няма чаго. Ён падкрэсьлівае, што ў ягоным становішчы можа апынуцца любы ягоны калега, калі толькі наважыцца мець уласнае меркаваньне, уласны голас. У складзе гарадзкога савету большасьць дэпутатаў менавіта кіраўнікі рознага рангу. А кожны зь іх працуе па кантракце, які падпісваецца на год альбо на два. Дарэчы, яму асабіста пасьля звальненьня ня выплацілі грошы на тры месяц наперад, як было прадугледжана кантрактам. Гэта падстава, каб зьвярнуцца ў суд, – гаворыць былы дырэктар вучэльні. Сёньня з Паўлам Касьцюкевічам сустрэліся журналісты. Прэсавая канфэрэнцыя былы наладжаная філіяй Беларускага Гэльсынскага камітэту.

Самае папулярнае
1