Аляксандар Лукашэнка выдаў распараджэньне, у адпаведнасьці зь якім 100 лепшых беларускіх лекараў будуць штомесяц атрымліваць пэрсанальную дадатковую аплату — каля 200 даляраў. Пасьля гэтага распараджэньня ў мэдычных установах Беларусі ўсталявалася нэрвовая атмасфэра, бо Лукашэнка сваім рашэньнем падзяліў лекараў на "вартых" і "нявартых". Аляксандар Лукашэнка вырашыў адзначыць сто лепшых мэдыкаў краіны штомесячнай пэрсанальнай дадатковай аплатаю — каля 200 даляраў кожнаму. Да таго ж гэтая сума не абкладваецца падаткам. У ганаровы сьпіс трапілі даволі вядомыя лекары — у бальшыні, кіраўнікі інстытутаў, шпіталяў, навукоўцы, выкладчыкі. Сярод іх — вядомы нэйрахірург Фёдар Аляшкевіч, знакаміты гінэколяг Андрэй Праўдзін, дырэктар Інстытуту кардыялёгіі Мікола Манак, рэктар мэдінстытуту Павал Беспальчук ды іншыя. Гэтае рашэньне мела шырокі розгалас у мэдычным асяродку. Паводле дырэктара Інстытуту нэўралёгіі, нэйрахірургіі ды фізыятэрапіі Арнольда Сьмеяновіча, які таксама трапіў у ганаровы сьпіс, трэба было адзначыць больш мэдыкаў. (Сьмеяновіч: ) "Вядома, пажадана, каб падвышэньне атрымалі ня 100, а 200 чалавек. На мой погляд, гэтыя людзі даўно гэта заслужылі. Можа, мусіць быць пэўная чарга — адзін год я атрымліваю, другі год — іншыя. Напэўна, прэзыдэнт ня здолеў даць гэтыя грошы і іншым з-за фінансавых праблемаў. Канешне, цяпер узьнікла нэрвовая сытуацыя ў мэдычным асяродку. Некаторыя кажуць — чаму мне не далі? А другія — а чаму мне далі?", — зазначыў Арнольд Сьмеяновіч. А загадчык аддзелу таракальнае хірургіі і анкалёгіі Інстытуту анкалёгіі і мэдычнае радыялёгіі Ўладзімер Жаркоў толькі цяпер даведаўся пра сваю ўзнагароду. І ён ня ведае, хто вылучаў лепшых. (Жаркоў: ) "Пытаньне: "А судзьдзі — хто?" Але ў прынцыпе, ня ўсе лекары мусяць атрымліваць аднолькавыя заробкі. Мне надоечы нехта паведаміў пра гэтую надбаўку. Відаць, гэта праўда. Але мне асабіста пра гэта не паведамілі, я ня бачыў ані папераў пра прызначэньне, ані тых грошай", — паведаміў Уладзімер Жаркоў. Паводле афіцыйнае вэрсіі, лепшых вылучалі працоўныя калектывы. Але ў размовах з шэраговымі мэдыкамі высьвятлецца, што самых годных і вартых вызначалі ў вельмі вузкім коле. Многія лекары абураныя распараджэньнем Лукашэнкі. Напрыклад, у менскім Інстытуце траўматалёгіі ды артапэдыі, дзе звычайна на лятучках усе віншуюць сваіх калегаў з атрыманьнем дзяржаўных і міжнародных прэміяў і ўзнагародаў, факт вылучэньня толькі трох лепшых супрацоўнікаў быў успрыняты даволі нэрвова. Калегі не сустрэлі гэтае паведамленьне апладысмэнтамі, як гэта заўжды адбывалася ў калектыве. Вось як пракамэнтаваў сытуацыю дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Белякоў, старшыня камісіі ў справе аховы здароўя Нацыянальнага Выканаўчага Камітэту, гэтак званага "ценявога ўраду" Беларусі: (Белякоў: ) "Вельмі цяжка вызначыць, хто з гэтых лекараў 100 лепшых. У ахове здароўя працуе вельмі шмат людзей, і ўсе яны лепшыя, трэба усім даць добрае жыцьцё, і тады будзе ўсё добра. Калі лекар атрымлівае 20-30 даляраў, гэта вельмі цяжка. Гэта сумна. Хацелася б, каб усе ў ахове здароўя даставалі хаця б па 200 даляраў". Зазначыў Уладзімер Белякоў.

Самае папулярнае
1