Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 20 лістапада 2000 г.


Ліст Усясьветнай асацыяцыі газэтаў і Ўсясьветнага форуму рэжактараў на імя Аляксандра Лукашэнкі.

На мінулым тыдні, 15-га лістапада, Усясьветная асацыяцыя газэтаў, а таксама Ўсясьветны форум рэдактараў накіравалі Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выказалі сваю глыбокую занепакоенасьць узброеным нападам на офіс незалежнай баранавіцкай газэты " Шаг". Ліст падпісалі прэзыдэнты гэтых дзьвюх арганізацыяў: Роджэр Паркінсон і Рут дэ Акіно. У ім гаворыцца, што відавочным матывам нападу не было каштоўнае тэхнічнае абсталяваньне, але жаданьне спыніць публікацыю выданьня.

"Мы нагадваем Вам, што дзяржава абавязаная гарантаваць журналістам клімат, у якім журналісты могуць выконваць свае прафэсійныя абавязкі без атакаў і запалохваньня. Мы заклікаем Вас паспрыяць расьследаваньню гэтага інцыдэнту і прыцягненьню вінаватых да адказнасьці," – напісалі на імя Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнты Ўсясьветнай асацыяцыі газжтаў і Ўсясьветнага форуму рэдактараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG