Кіраўнік аддзелу адмысловых праграмаў ОРТ Павал Шарамет камэнтуе закіды аб сваім нібыта дачыненьні да зьнікненьня Зьміцера Завадзкага. Такія абвінавачаньні прагучалі сёньня ў Магілеве з вуснаў Лукашэнкі. Нагодай для абвінавачаньня стаў паказ на ОРТ фільма Паўла Шарамета "Дзікае паляваньне", прысьвечанага справе Завадзкага. Сёньняшнія абвінавачаньні Лукашэнкі Павал Шарамет пракамэнтаваў нашаму радыё. (Шарамет: ) "Гэты правакатар можа казаць усё, што ён жадае, але за ягонымі словамі – нічога, акрамя хлусьні. Бо ім няма чаго сказаць. Бо людзі, якія маюць дачыненьне да зьнікненьня Завадзкага, працавалі ў Службе бясьпекі прэзыдэнта. Іншыя затрыманыя людзі працавалі ў атрадзе "Алмаз". Лукашэнка моліць Бажэлку, каб той праўды нікому не казаў аб тым, як ідзе сьледзтва па Завадзкаму. Бо яны хаваюць тое, што целаахоўнікі Лукашэнкі замяшаныя ў гэтай справе. Што ён можа адказаць, калі чатыры месяцы маўчалі, і зараз ужо няма магчымасьці маўчаць? Мы зрабілі вельмі карысны фільм і вельмі акуратна. Ня ўсе дадзеныя, якія былі ў нас, мы паказалі ў фільме". (Кар.: ) "Лукашэнка сказаў, што зьяўленьне ў эфіры ОРТ гэтага фільма ёсьць нейкім вынікам альбо працягам агульнай палітыкі, якую праводзяць апазыцыйныя сілы як унутры Беларусі, так і за яе межамі. Ці гэта так?" (Шарамет: ) "Тое, што зьявіўся фільм, ня мае ніякага дачыненьня да дзейнасьці апазыцыйных сілаў у Беларусі ці за мяжой. У мяне няма ніякіх адносінаў з апазыцыйнымі лідарамі ў Беларусі. Гэты фільм зьявіўся толькі таму, што зьнік наш апэратар. І калі б мы не рабілі фільм, а маўчалі, то Лукашэнка казаў бы: вось, маўляў, бачыце – яны маўчаць, нічога ня кажуць, ня робяць нават фільма пра свайго сябра, бо гэта яны яго выкралі. Мы працягваем пошукі нашага апэратара. І калі ў нас будуць новыя дадзеныя, то мы зробім яшчэ пяць такіх фільмаў. Калі Лукашэнка знойдзе Завадзкага, то я асабіста прынясу свае прабачэньні Лукашэнку і скажу, каб беларускі народ заўсёды галасаваў за гэтага прэзыдэнта". (Кар.: ) "Ваш канал у значнай ступені кантралюецца расейскай дзяржавай. Ці ня ёсьць зьяўленьне гэтага фільма на вашым канале знакам нейкіх зьменаў у расейскай палітыцы?" (Шарамет: ) "Ёсьць такі знак у тым, што фільм зьявіўся на ОРТ. Таму што Лукашэнка ўстыў ужо ўсім у Расеі, і няма моцнай палітычнай сілы зараз, якая б падтрымлівала беларускага дыктатара. Бо гэта ўжо адыёзная палітычная фігура, і ён досыць атрымаў ад Расеі – таму зараз ужо прыйдзецца плаціць па гэтых рахунках".

Самае папулярнае
1