Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 08 лістапада 2000 г.


Алена Радкевіч, Прага

Магчымыя зьмены ў палітыцы амэрыканскай адміністрацыі ў дачыненьі да Беларусі камэнтуе міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў.

(Саньнікаў: ) "Зразумела, што новая адміністрацыя патрабуе нейкіх зьменаў у галіне ўнутранай і замежнай палітыкі. Я хацеў бы падкрэсьліць, што беларускае пытаньне існуе цяпер у замежнай палітыцы ЗША, і вялікіх палітычных зьменаў у гэтым кіруку ня трэба чакаць. Тут ёсьць адпаведны кансэнсус паміж рэспубліканцамі і дэмакратамі. Яны лічаць, што гэта краіна недэмакратычная, што шляху да дэмакратыі трэба спрыяць, што трэба падтрымліваць дэмакратычныя сілы з боку ЗША. І яшчэ я хачу падкрэсьліць: зьмены адбудуцца ў амэрыканскай адміністрацыі. У галіне замежнай палітыкі і на іншых ключавых пасадах адміністрацыі таксама зьявяцца іншыя людзі. Што датычыць рэспубліканцаў (мы яшчэ ня можам сказаць, што яны перамаглі), у іх вельмі моцная зьнешнепалітычная каманда, на чале з віцэ-прэзыдэнтам Чэні. Яны вельмі добра ведаюць, што адбываецца ў нашых краінах, краінах былога Савецкага Саюзу, новых незалежных краінах, і я лічу, што гэтыя краіны не застануцца па-за ўвагай".

(Карэспандэнт: ) "Я хацела б запытацца ў вас пра каманду Буша. Калі меркаваць паводле перадвыбарчых выступленьняў самога Буша і сяброў ягонай каманды, іх канцэпцыя замежнай палітыкі даволі супярэчлівая. Зьвярну ўвагу на заявы ў справе краінаў, якія знаходзяцца па-за сфэрай амэрыканскіх нацыянальных інтарэсаў. Буш і ягоная дарадца ў замежных справах Кандаліза Райс рабілі заявы аб неабходнасьці зьмяншэньня ўдзелу ЗША ў вырашэньні некаторых канфліктаў. Магчыма тут ішла гаворка і аб Беларусі?"

(Саньнікаў: ) "Напэўна, будуць пэўныя нюансы. Па-першае, Беларусь ужо не знаходзіцца па-за інтарэсамі ЗША. Гэта здарылася дзякуючы намаганьням беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Беларусь лічыцца цяпер вельмі важнай з пункту гледжаньня бясьпекі ЗША. Мы ведаем, якія заявы робіць Лукашэнка, якое шчыльнае супрацоўніцтва існуе паміж вайскоўцамі маскоўскімі і беларускімі. Мы ведаем, якія візыты робіць Лукашэнка, і што ідуць перамовы аб супрацоўніцтве з краінамі, якія лічацца недэмакратычнымі і небясьпечнымі з пунту гледжаньня міжнароднай бясьпекі. Гэта азначае, што Беларусь павінна цікавіць амэрыканцаў.

Мы яшчэ здолелі зрабіць ў зьнешняй палітыцы ЗША Беларусь незалежнай і сувэрэннай краінай. Калі ў 1996-1997 гг. стаўленьне ЗША да беларуска-расейскага зьвязу было памяркоўнае, дык цяпер яно зьмянілася. Мы бачым апошнія рэзалюцыі амэрыканскага Кангрэсу, выказваньні вядучых палітыкаў ад Белага Дому да дзяржаўнага дэпартамэнту. У іх гучыць падтрымка сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі. Калі раней была небясьпека, што Беларусь уваходзіць у сфэру інтарэсаў Расеі, і амэрыканцы з гэтым пагодзяцца, дык цяпер гэта немагчыма".

Гутарыла

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG