Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 06 лістапада 2000 г.


Ягор Маёрчык, Менск

(эфір 5 лістапада)
Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ правяла сёньня ў сталіцы Беларусі шэсьце й жалобны мітынг на мейсцы масавых расстрэлаў людзей пад час сталінскіх рэпрэсіяў напрыканцы 30-х — пачатку 40-х гадоў. Зараз на сувязі ў Менску наш карэспандэнт Ягор Маёрчык, якія распавядзе падрабязнасьці.

Блізу дзьвюх сотняў чалавек пад бел-чырвона-белымі сьцягамі прайшлі ад Дому культуры Камвольнага камбінату да Лошыцкага Яру.

На мітынгу выступоўцы перадусім казалі пра неабходнасьць захаваньня гістарычнай памяці. Вось, што заявіў намесьнік старшыні КХП–БНФ Юрась Беленькі:

(Беленькі: ) "Гэта ня проста наш шлях, ня проста даніна памяці нашых продкаў, закатаваных рознымі антыбеларускімі рэжымамі. Наш шлях, гэта дэманстрацыя таго, што жывуць беларусы, што ёсьць такі народ. Проста народ. Мы ёсьць. Мы тут".

Удзельнікі жалобнае цырымоніі абураліся, што на мейсцы масавых расстрэлаў па ўсёй Беларусі дагэтуль не збудаваныя мэмарыялы. А ў Лошыцкім Яры — там, дзе пахаваныя нявінныя ахвяры чырвонага тэрору, і сёньня знаходзіцца аўтамабільная стаянка. Яе збудавалі камуністычныя ўлады адразу ж пасьля таго, як стала вядома пра злачынствы на гэтым мейсцы.

Сёньня людзі ўшаноўвалі памяць ахвяраў рэпрэсіяў: ускладалі кветкі й запальвалі сьвечкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG