Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе скрытыкавала некаторыя краіны, ў якіх апошнія выбары былі несвабоднымі і недэмакратычнымі. У адпаведнай заяве кіраўніка групы АБСЭ ў справе кантролю выбараў Граіра Бальяна сказана, што толькі сем, з пракантраляваных цягам апошніх 12 месяцаў краінаў, прадэманстравалі рух у бок міжднародных выбарчых стандартаў. У той самы час, дзевяць краінаў ня здолелі паказаць такога руху. Сярод відавочна згубленых выбараў, паводле АБСЭ, былі выбары ва Ўзбэкістане, Казахстане і Беларусі. Раней на гэтым тыдні АБСЭ крытыкавала прэзыдэнцкія выбары ў Кыргыстане, якія адбыліся мінулае нядзелі. Сярод асноўных праблемаў стратных выбараў АБСЭ назвала адсутнасьць празрыстасьці, недахоп адказнасьці і абмежаваньні свабоды слова.

Самае папулярнае
1