Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 01 лістапада 2000 г.


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Ад сёньняшняга дня пачалі страйкаваць дробныя прадпрымальнікі полацкага рэгіёну, якія гандлююць на рэчавых кірмашах.

Нагодай для страйку сталася ўвядзеньня з 1 літападу новага парадку мытнага афармленьня тавараў вытворчасьці трэціх краінаў, завезеных з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Цяпер, набыўшы на той жа маскоўскай гуртовай базе турэцкія ці кітайскія тавары, прадпрымальнік мусіць прадаставіць у мытню адпаведныя сэртыфікаты ды іншыя дакумэнту, аплаціць мыта, падатак на даданую вартасьць і ўнесьці плату за афармленьне ўсіх неабходных папераў.

На думку старшыні мясцовага прафсаюзу прадпрымальнікаў Валерыя Шаўчэнкі, падобны парадак нельга ажыцьцявіць ні ў фінансавы, ні ў тэхнічным пляне, бо ў Расеі, зь якой мы, дарэчы, знаходзімся ў адзінай мытнай прасторы, нікога не цікавіць, адкуль завезены тавар, і на базах часьцяком адсутнічаюць неабходныя дакумэнты. Па-другое, мытня сёньня проста ня ў стане аформіць столькі заявак. А па-трэцяе, новая сыстэма пабораў наогул можа зьліквідаваць дробнае прадпрымальніцтва як кляс.

Пра пляны ўвядзеньня новых правілаў наваполацкія прадпрымальнікі даведаліся месяц таму і выслалі на адрас ураду адпавведную пэтыцыю, у якой выклалі сваё бачаньне праблемы і прапанавалі арганізаваць сустрэчу з прадстаўнікамі ўрадавых структураў. Віцэ-прэм'ер Кабякоў нібыта даў загад такую сустрэчу правесьці, але на гэтым ўсё і скончылася. Новыя правілы набылі юрыдычную сілу, і цяпер тавары без належнага афармленьня будуць канфіскоўвацца кантралюючымі ворганамі.

31 кастрычніка прадпрымальнікі Полацку і Наваполацку правялі агульныя сходы і вырашылі спыніць працу і наогул не выплочваць дзяржаве ніякіх падаткаў. Доўжыццца страйк будзе да тае пары, пакуль прадстаўнікі ўладных структураў і прафсаюзу прадпрымальнікаў ня сядуць за стол перамоваў і ня вырашаць складаных праблемаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG