Рэпартаж нашага другога карэспандэнта, які знаходзіцца сярод удзельнікаў шэсьця. Калёна рухаецца ля аўтавакзалу Маскоўскі. (Сьвірко: ) "Колькасьць удзельнікаў можна вызначыць так – больш за тысячу. Калёна расьцягнулася паміж пачаткам мікрараёну Ўсход і аўтавакзалам Маскоўскі. Міліцыянты заклікаюць удзельнікаў шэсьця не выходзіць за межы першай паласы на праезжай частцы праспэкта Скарыны. Але, дарэчы, тры астатнія паласы па-ранейшым вольныя. Асаблівага руху не назіраецца. Тралейбусы і аўтобусы едуць ва Ўручча запаволена. Я чытаю зараз лёзунг усярэдзіне калёны "Палеглыя ў Курапатах – ахвяры расейска-камуністычнага генацыду ў Беларусі". У калёне вельмі шмат бел-чырвона-белых сьцягоў ды крыжоў". Юры Сьвірко, Менск
Самае папулярнае
1