Стваральнікі беларускага Выбарчага кодэксу, паводле якога праводзяцца выбары ў гэтак званую «Палату прадстаўнікоў», як цяпер высьвятляецца, усталявалі шмат перашкодаў дзеля таго, каб нельга было аспрэчыць вынікі галасаваньня. Сёньня з гэтай праблемаю сутыкнуліся назіральнікі за выбарамі. Сёньня на адрэсу Цэнтральнае каардынацынае рады ў справе назіраньня за выбарамі прыйшлі першыя адказы на скаргі, якія рада накіравала ў акруговыя выбарчыя камісіі. Заканадаўствам вызначана, што скаргі прымаюцца ўсяго адзін дзень — назаўтра пасьля выбараў. Таму Рада пасьпела накіраваць свае запыты толькі ў 8 акругаў, дзе парушэньні былі найбольш відавочнымі. Аналізуючы першыя адказы, экспэрт рады вядомы юрыст Міхал Пліска зазначыў наступнае: (Пліска: ) "Гэтыя адказы – чыстая адпіска. Фактычна, акруговыя выбарчыя камісіі працытавалі той тэкст, які быў надрукаваны ў прэсе. Маўляў, ніякіх парушэньняў не было і г.д. Па сутнасьці тых пытаньняў, якія мы задавалі, ніякіх адказаў не было". Гэта быў экспэрт Цэнтральнае каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі Міхал Пліска. Экспэрты Рады, якія ўпершыню на практыцы сутыкнуліся зь дзеяньням артыкулу 82 Выбарчага кодэксу, лічаць, што фактычна, з юрыдычнага пункту гледжаньня, акруговыя выбарчыя камісіі ўвогуле ні за што не адказваюць — яны толькі даюць абвестку пра вынікі выбараў. Адказным жа робіцца Цэнтральная выбарчая камісія, які фактычна рэгіструе новаабраных дэпутатаў. Таму са скаргамі на яго трэба зьвяртацца ў суд. Цяпер заканчваецца падрыхтоўка адпаведнае дакумэнтацыі аж па 23 выбарчых акругах і ад імя розных арганізацыяў, што ўваходзяць у раду, адпаведныя заявы будуць перададзеныя ў суд. Наколькі гэта пэрспэктыўны шлях? Вось што гаворыць на гэты конт спадар Пліска: (Пліска: ) "Можна ўжо прадбачыць, што суды проста ня будуць прымаць пазовы, якія будуць сыходзіць ці ад асобных выбаршчыкаў, ці ад нейкай арганізацыі. Тым ня менш мы такія захады робім". Гэта быў экспэрт Цэнтральнае каардынацыйнае рады ў справе назіраньня за выбарамі Міхал Пліска. Такім чынам, высьвятляецца, што Выбарчае заканадаўства фактычна не дае рэальных шанцаў пацярпелым пад час выбарчае кампаніі адстойваць свае правы.

Самае папулярнае
1