Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 23 кастрычнiка 2000 г.


Галіна Прыгара, Ню-Ёрк

У амэрыканскім горадзе Саўт-Рывер прайшоў беларускі фэстываль.

Беларуская супольнасьць Ню-Ёрку і суседняга штату Ню-Джэрзі адзначала 50 год заснаваньня беларускае праваслаўнае парафіі Сьвятой Эўфрасіньні Полацкае ў Саўт-Рыверы. Парафія гэтая належыць да Канстантынопальскага патрыярхату і сталася адной зь першых, што была арганізаваная беларускімі эмігрантамі, якія прыехалі ў Амэрыку пасьля Другой сусьветнай вайны.

Прывітальнае слова да беларускіх праваслаўных вернікаў даслаў Усяленскі патрыярх Канстантынопальскі Барталамей, віталі ўрачысты сход мэр Саўт-Рыверу і прадстаўнікі гарадзкой управы. Пасьля сьвяточнай Літургіі сьвяткаваньне працягнулася ў Беларускім цэнтры ў Саўт-Рыверы, дзе з канцэртам выступалі браты Зьміцер і Аляксей Яўтуховічы.

Усе апошнія беларускія фэстывалі і сьвяткаваньні маюць даволі шырокую інфармацыйную падтрымку ў мясцовых амэрыканскіх сродках масавай інфармацыі. Яны закліканыя прыцягнуць ўвагу амэрыканскіх уладаў і іншых эмігранцкіх асяродкў да Беларусі і амэрыканскай беларускай дыяспары.

На наступныя выходныя дні ў прэстыжнай залі гатэлю Хаят у горадзе Ню-Брансвіку ню-джэрзійскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Заадзіночаньня будзе адзначаць таксама 50 год свайго існаваньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG