Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 19 кастрычнiка 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

У Менску суды працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы затрыманых распаўсюджвальнікаў газэтаў з заклікам да байкоту выбараў.

Сёньня Ленінскі суд наведалі шасьцёра актывістаў БНФ, якія былі затрыманыя 11 кастрычніка за распаўсюджваньне газэты "Рабочы" насупраць будынку КГБ. Калі судзьдзя Жданко, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі прадстаўнікам апазыцыі, пачаў разглядаць адміністрацыйную справу Ўладзімера Кішкурны, спадар Кішкурна заявіў хадайніцтва, каб суд далучыў да справы тэкст зьменаў у Крымінальны і Адміністрацыйны кодэксы, якія датычаць байкоту выбараў. Яшчэ ў чэрвені былі ўнесеныя зьмены ў адпаведны артыкул Адміністрацыйнага кодэксу, паводле якіх заклікі да байкоту карацца не павінны. Надрукаваны гэты тэкст ва ўчорашнім нумары газэты "Звязда", а дзейнічаць яны пачнуць толькі ў лістападзе. Тады ж заклікі да байкоту перастануць лічыць правапарушэньнем…

Гаворыць сябра праваабарончага цэнтру "Вясна" Барыс Гюнтэр:

(Гюнтэр: ) "Калі я ўручыў закон, прыняты ў чэрвені "палатай прадстаўнікоў" наконт зьменаў у Крымінальны і Адміністрацыйны кодэкс, судзьдзя быў ўражаны тым, што ён ня ведае гэтага закону і гэтых зьменаў. На гэта я яму казаў, што ўлады невыпадкова схавалі гэты закон, каб прыцягваць людзей да адказнасьці пад час выбараў. Судзьдзя адказаў, што высьветліць абставіны, зьвяжацца з гарадзкім судом, з Вярхоўным судом, і тады будзем прымаць рашэньне, магчыма, і спынім справу з нагоды таго, што байкатаваньне зьнятае з адказнасьці ў Адміністрацыйным кодэксе".

Разгляд справы перанесены на 2 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG