Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 16 кастрычнiка 2000 г.


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Гарадзенскія незалежныя газэты з самага пачатку зьвярталі ўвагу сваіх чытачоў на тое, як улады праводзяць сваю выбарчую кампанію, і як апазыцыя яе байкатуе.

Дастаткова паглядзець нават апошнія нумары газэтаў. Яны сталі і апошняй магчымасьцю сказаць чытачам праўду, папярэдзіць іх. Гэтак зрабіла «Пагоня». Дзьве публікацыі на першай старонцы маюць загалоўкі — «Галасуй, не галасуй — атрымаеш той жа вынік!» і — «Дабрахвотна-прымусовае галасаваньне пачалося». Загалоўкі гавораць самі за сябе. Пад рубрыкаю «Байкот-2000» надрукаваны здымак мужчыны, які трымае плякат «Выбарчаму фарсу — не!».

«Пагоня» таксама падрабязна асьвятліла мітынг і шэсьце апазыцыі, якія адбыліся ў Горадні 8 кастрычніка з нагоды байкоту выбараў.

«Эстафэта свабоды» — так назвала акцыю гарадзенскай апазыцыі «Биржа Информации». На здымках, зьмешчаных у газэце, бачна, што ў мітынгу й шэсьці ўдзельнічала шмат моладзі, падлеткаў. Газэта знаёміць таксама зь меркаваньнямі вядомых дзяячоў беларускай апазыцыі наконт выбараў у «палату».

«Вечерний Гродно» надрукаваў пра мітынг і шэсьце досыць крытычны камэнтар. Затое зьмешчаны здымак апазыцыйнага палітыка Сямёна Домаша, які выступіў перад удзельнікамі мітынгу. А гэта для газэты, сярод заснавальнікаў якое гарадзкі выканкам, даволі незвычайна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG