У пяці акругах Берасьцейскай вобласьці выбары не адбыліся. Незалежныя назіральнікі паведамляюць пра шматлікія парушэньні заканадаўства ў часе галасаваньня. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі начальнік арганізацыйна-кадравай управы Берасьцейскага аблвыканкаму Аляксандар Каляда паведаміў, што, паводле папярэдніх дадзеных, у вобласьці прагаласавала 62,3% выбаршчыкаў. Сапраўдны рэкорд быў устаноўлены ў Драгічынскай акрузе №7, дзе ў выбарах узялі ўдзел 83,5% тых, чые прозьвішчы былі ўнесеныя ў сьпісы для галасаваньня. Тут быў абраны дэпутатам дырэктар гімназіі Ўладзімер Здановіч. Яшчэ ў 4-х акругах Берасьцейшчыны пераможцамі названыя больш вядомыя асобы: цяперашнія дэпутаты так званай "палаты" Віктар Кучынскі, Іван Пашкевіч і Аляксандар Зінчанка, а таксама намесьнік старшыні Берасьцейскага аблвыканкаму Валеры Захарчанка. Усе яны карысталіся ў часе выбарчай кампаніі так званым "адміністрацыйным рэсурсам" мясцовай вэртыкалі і праходзілі па акругах, дзе пераважную большасьць выбаршчыкаў складаюць вяскоўцы. Што да буйных гарадоў, то выбары не адбыліся ў ніводнай з трох акругаў Берасьця і ў дзьвюх акругах Баранавічаў. Да скрыняў прыйшлі ад 40 да 48% выбаршчыкаў. Акрамя нежаданьня гарадзкога насельніцтва браць удзел у гэтай выбарчай кампаніі, яшчэ адным чыньнікам, чаму ў Берасьці выбары не адбыліся, называюць прысутнасьць незалежных назіральнікаў амаль на ўсіх участках. Але шматлікія выпадкі парушэньняў фіксаваліся менавіта ў рэгіёнах. Асабліва шмат заўвагаў было па так званым "датэрміновым галасаваньні". Напрыклад, у вёсцы Церабунь Берасьцейскага раёну такім чынам прагаласавалі 105 з 246-ці выбаршчыкаў. Але, як высьветлілі назіральнікі, амаль усе жыхары гэтай вёскі 15 кастрычніка знаходзіліся ў сваіх хатах і нікуды зьязджаць не зьбіраліся. Каб схаваць факты парушэньняў, назіральнікаў не жадалі рэгістраваць на многіх участках Берасьцейшчыны, альбо адмаўлялі ім прысутнічаць у часе галасаваньня. Непажаданым было зьяўленьне на ўчастках і журналістаў. Так, у Пружанах на выбарчыя ўчасткі не былі дапушчаныя карэспандэнты незалежнай газэты "Голас Пружанаў" Раман Патапчук, Ірына і Валеры Малышэўскія.

Самае папулярнае
1