Група палітычных і грамадзкіх дзяячоў Беларусі аб'явіла пра стварэньне грамадзянскага камітэту «Выбар-2001». Як паведаміў нашаму карэспандэнту адзін з заснавальнікаў новае структуры Генадзь Грушавы, галоўная мэта камітэту — пошук адзінага кандыдата на будучых прэзыдэнцкіх выбарах. Сёньня ініцыятыўная група прыняла мэмарандум у стварэньні грамадзянскага камітэту «Выбар-2001». Галоўнай задачаю камітэту аб'яўленая прэзэнтацыя грамадзтву дэмакратычных лідэраў, здольных вывесьці Беларусь з крызысу, спрыяньне росту іхнага электаральнага рэйтынгу. Сярод заснавальнікаў «Выбару-2001»: прэзыдэнт дабрачыннага фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзь Грушавы, галоўны рэдактар газэты «Народная воля» Іосіф Сярэдзіч, дэпутаты Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня Ўладзімер Башарымаў, Уладзімер Нісьцюк, Уладзімер Тарасаў, Генадзь Усюкевіч, Васіль Шлындзікаў і Валеры Шчукін. У інтэрвію для нашага радыё Генадзь Грушавы патлумачыў, што галоўная мэта камітэту — падрыхтоўка да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году: (Грушавы: ) "Сёньня аб'яднаная апазыцыя фаактычна разьядналася на пачатку гэтай важнейшай кампаніі, і чакаць, што лідэры ці прадстаўнікі гэтых важнейшых партыяў змогуць стварыць структуру, якая зоймецца пашырэньнем электаральнай базы і пераадолее супярэчнасьці ў адносінах лідэраў партыяў, сёньня складана…" (Карэспандэнт: ) "Ці можна сказаць, што мэта новай структуры – выхад на адзінага кандыдата апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах?" (Грушавы: ) "Безумоўна. Але на пачатку мы вырашылі не далучацца да таго сьпісу, які ўжо склаўся ў галовах дэмакратывчнага электарату. Можа адкрыюцца новыя твары, вядомы ці невядомыя. Мэта камітэту – высьветліць за некалькі месяцаў да выбараў, хто фактычна зьяўляецца сёньня чалавекам, які здольны аб'яднаць беларускую нацыю. Яшчэ мэта – садзеяньне стварэньню кааліцыяў у падтрымку гэтага кандыдата. Ня толькі знайсьці яго, але і паспрыяць таму, каб розныя плыні дэмакратычнага грамадзтва аб'ядналіся менавіта вакол гэтага чалавека". Генадзь Грушавы запэўніў, што грамадзянскі камітэт «Выбар-2001» ня створаны пад нейкага канкрэтнага палітыка. «Гэтая структура ўтвораная пад дэмакратычна арыентаванае беларускае грамадзтва, пад тую грамадзянскую супольнасьць, якая чакае сёньня канкрэтных імёнаў», — сьцьвярджае прэзыдэнт фонду «Дзецям Чарнобыля». Дарэчы, ўсе сябры камітэту забавязаліся не вылучаць сябе ў якасьці кандыдатаў на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах. Генадзь Грушавы гэтак тлумачыць такое рашэньне: (Грушавы: ) "Інакш бы мы ўвайшлі ў сытуацыю, калі кожная такога кшталту структура ўспрымалася б як канкурэнт, як структура, што будзе садзейнічаць менавіта свайму кандыдату". Для дасягненьня сваіх мэтаў камітэт мае намер зарганізаваць сыстэматычную публікацыю ў СМІ сэрыі матэрыялаў пра тое, якім мусіць быць будучы дэмакратычны прэзыдэнт, даводзіць да грамадзкасьці вынікі сацыялягічных апытаньняў, адкрыць у інтэрнэце сайт камітэту й гэтак далей.

Самае папулярнае
1