Работнікі электрацэху заводу камбікармоў, што месьціцца ў пасёлку Пліса Смалявіцкага раёну, на знак пратэсту супраць самаўладзтва адміністрацыі спачатку правялі папераджальны страйк, а потым падалі заявы на звальненьне. Рабочая салідарнасьць перамагла — зволіцца ўрэшце рэшт мусіў дырэктар, супраць якога паўстаў працоўны калектыў. Канфлікт на заводзе, як сьведчаць рабочыя, пачаўся са зьняважлівага стаўленьня кіраўніка прадпрыемства да сваіх падначаленых. Вымовы, самавольныя без сур'ёзных нагодаў звальненьні з працы людзей — такім быў стыль кіраўніцтва Ўладзімера Бурдыкі. Супраць гэтага паўстаў прафсаюзны камітэт, якому праз суд даводзілася аднаўляць на працы зацкаваных. Напрыклад, інжынэра-будаўнічку Алену Самаль. Наконт гэтага звальненьня публічна выказаўся і калектыў электрацэху. Абсалютная бальшыня наёмных работнікаў заводу ў выніку напісала скаргу на ймя Лукашэнкі. Сьведчыць сьлесар электрацэху Аляксандар Карчанкоў: "Калі прыяжджаў з «Советской Белоруссии» карэспандэнт Бурдыка, ён нас адкрытым тэкстам задабраў ўсякімі словамі, нецэнзурнымі ў тым ліку". Да ўсяго на прафсаюзным сходзе 25 верасьня адна работніца бугальтэрыі абразіла прысутных працаўнікоў завода, назвала быдлам, калі тыя на знак пратэсту супраць стылю й мэтодаў кіраўніцтва дружна пакінулі залю.У выніку электрыкі адмовіліся пасьля летняга рамонту запускаць прадпрыемства ў дзеяньне, учынілі стыхійны страйк цягам адное працоўнае зьмены. А потым падалі заявы на звальненьне. Знайсьці замену гэтым людзям спадар Бурдыка ня мог і 2 верасьня сам падаў заяву ў «Белптушкапрам» на звальненьне. А электрыкі, якія перамаглі ў гэтым канфлікце з адміністрацыяй, сёньня вырашылі застацца на прадпрыемстве.

Самае папулярнае
1