Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны 04 кастрычнiка 2000 г.


Любоў Лунёва, Менск

Міліцэйскае начальства Менску патрабуе, каб супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі ўсіх, хто займаецца агітацыяй супраць выбараў. Але, відаць, дакладных інструкцыяў на гэты конт не існуе, бо ў лік затрыманых трапляюць ня толькі тыя, хто агітуе за байкот выбараў.

Учора ўвечары ў Менску на cкрыжаваньні вуліцаў Варвашэні й Куйбышава супрацоўнікі міліцыі разам з асобамі ў цывільным затрымалі хлопцаў, якія зьбіралі подпісы за чатыры ўмовы АБСЭ ў правядзеньні свабодных і дэмакратычных выбараў.

Гаворыць адказны сакратар БНФ Аляксей Кавалец:

(Кавалец: ) "Яны не патлумачылі, за што затрымліваюць. Праверыўшы дакумэнты, пачалі настойліва запрашаць нас у машыну, каб паехаць у міліцыю. Калі я пытаўся – на што? – яны маўчалі ці казалі, што правераць нас, ці знаходзімся мы ў вышуку. Яны ўжылі грубую сілу, запхалі нас у міліцэйскую машыну і адвезьлі ў аддзяленьне міліцыі на Камароўскім рынку".

Паведаміў Алесь Кавалец.

Міліцыянты спачатку прывезьлі затрыманых Аляксея Кавальца, Зьмітра Касьпяровіча й Валянціна Радкевіча ў міліцэйскі пастарунак на "Камароўскім рынку", а потым — у Савецкі РАУС. Калі там міліцыянтам затрыманыя прачыталі імправізаваную лекцыю на тэму: што такое АБСЭ і пра якія чатыры ўмовы йдзе гаворка, а на прыканцы дадалі, што Лукашэнка пра гэта ведае і, паводле некаторых зьвестак, нават сам паставіў свой подпіс — міліцыянты задумаліся… Яны намагаліся даведацца ў свайго начальства, як быць з затрыманымі.

Там, відаць, таксама дакладна ня ведалі. Прадстаўнікам АБСЭ, якія прыехалі ў РАУС, каб даведацца пра акалічнасьці справы, міліцыянты паведамілі, што адбылася нейкая памылка, і што яны нікога не затрымлівалі. На ўсялякі выпадак усіх яшчэ нейкі час пратрымалі ў РАУС, а потым адпусьцілі. Толькі на Валянціна Радкевіча склалі пратакол за тое, што ў торбе ў яго былі газэты. Сёньня ён безвынікова наведаў Савецкі суд: як і ў астатніх падобных выпадках, міліцыянты ў судовае паседжаньне не зьявіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG